Казімір Прушынскі
Казімір Прушынскі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | вынаходнік, кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1875[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1945[1][2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Конрад Прушынскі[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Казімір Прушынскі (польск.: Kazimierz Prószyński; 4 красавіка 1875 — 13 сакавіка 1945) — польскі вынаходнік, які актыўна працаваў у галіне фатаграфіі. Ён запатэнтаваў сваю першую кінакамеру пад назвай Плеограф да братоў Люм’ер, а потым удасканаліў кінапраектар кампаніі Gaumont, а таксама вынайшаў шырока выкарыстоўваную ручную камеру Аэраскоп. З’яўляўся сынам пісьменніка Конрада Прушынскага, унукам мінскага фатографа Антона Прушынскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Атрымаў адукацыю ў Польшчы і Бельгіі. Актыўна працаваў у Бельгіі, Францыі, Англіі, ЗША і Польшчы. У 1894 годзе Казімір стварыў адну з першых кінакамераў. Гэты апарат атрымаў назву Плеограф, альбо апарат для фатаграфавання і праектавання здымкаў, і ён быў сканструяваны да таго, як браты Люм’ер атрымалі патэнт на сваё вынаходства. У пачатку XX стагоддзя Прушынскі стварыў некалькі фільмаў, праводзіўшы здымкі ў Польшчы, а таксама вынайшаў палепшаны затвор кінапраектару, першую кінакемеру і распрацаваў метад сынхранізацыі гуку і выявы.
Вынаходнік значную частку свайго жыцця правёў за мяжой. У пачатку XX стагоддзя працаваў у Францыі і Англіі, дзе вынайшаў камеры Аэраскоп у 1909 годзе. Прынцып яе працы заснаваны на сціснутым паветры. Пры здымках з дапамогай Аэраскопу аператару не трэба было круціць дзяржак, як ва ўсіх камерах таго часу, таму ён меў магчымасць трымаць камеру абедзвюма рукамі. Гэта дазволіла рабіць здымкі ручной камерай у самых складаных умовах і з самалётаў. Перад здымкамі ў сістэму камеры накачвалі сціснутае паветра з дапамогай простай адмысловай помпы, падобнага да той, якая ўсё яшчэ выкарыстоўваецца як помпы да веласіпедных шынаў. Сотні лёгкіх і параўнальна кампактных камераў Аэраскоп выкарыстоўваліся брытанскімі аператарамі баявой аперацыі брытанскага войску на палёх бітваў Першай сусветнай вайны, а потым аператарамі кінакронікі да канца 1920-х гадоў, калі больш сучасныя камеры, такія як Eyemo і пазней Bolex, занялі рынак. Тым не менш, існуюць архіўныя фатаграфіі камераў Аэраскоп, якія брытанскія баявыя аператары выкарыстоўвалі яшчэ ў 1940 годзе на пачатку Другой сусветнай вайны.
Як толькі Польшча аднавіла сваю незалежнасць у лістападзе 1918 года, Прушынскі вярнуўся разам з жонкай-ангелькай Даротай і дзецьмі на радзіму. З самага пачатку было цяжка знайсці бізнесовых партнёраў. У 1922 годзе яму ўдалося стварыць кампанію Oko, якая займалася прасоўваннем і прадажам простай аматарскай камеры, аднак эканамічны крызіс 1920-х гадоў перапыніў яго планы. Падчас нямецкай акупацыі быў змешчаны ў канцэнтрацыйны лагер, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ а б Kazimierz Proszynski // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kazimierz Prószyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Казімір Прушынскі. Victorian Cinema (англ.)