Калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Байцы Туркестанскага легіёна ў складзе Вермахта, Францыя, 1943.

Калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне — супрацоўніцтва грамадзян Антыгітлераўскай кааліцыі з краінамі Восі.

Менавіта ў час Другой сусветнай вайны стаў шырока ўжывацца тэрмін «калабарацыянізм». Першапачаткова пад ім разумелася супрацоўніцтва французскіх грамадзян з германскімі акупацыйнымі ўладамі (рэжым Вішы). Затым гэты тэрмін стаў прымяняцца і да іншых еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў (Бельгія, Нідэрланды, Нарвегія, Кітай і інш.), якія знаходзіліся пад германскай або японскай акупацыяй, а таксама да ваенных фарміраванняў грамадзян акупаваных дзяржаў, якія дзейнічалі пад кантролем германскіх або японскіх узброеных сіл або ў іх складзе (напрыклад, галандска-фламандскі полк «Вестланд» і дацка-нарвежскі полк «Нордланд» са складу германскай танкавай дывізіі СС «Вікінг», Індыйская нацыянальная армія, інданезійская «Добраахвотніцкая армія абаронцаў Айчыны» і інш.).

У СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны з’ява калабарацыянізму характарызавалася тэрмінамі супрацоўніцтва з акупантамі або дапамаганне ім і кваліфікавалася як здрада Радзіме. Калабарацыяністамі станавіліся ідэйныя праціўнікі савецкай улады; нацыяналістычна настроеныя асобы ў савецкіх рэспубліках; дэзерціры; частка ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, якія бачылі ў супрацоўніцтве з ворагам адзіную магчымасць выжыць ва ўмовах акупацыі або палону.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў большасці дзяржаў калабарацыяністы падвергліся розным рэпрэсіям, а найбольш вядомыя прадстаўнікі былі пакараныя смерцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]