Рускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Рускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайне — палітычнае, эканамічнае і ваеннае супрацоўніцтва савецкіх грамадзян, а таксама эмігрантаў з ліку грамадзян былой Расійскай імперыі з акупацыйнымі ўладамі Трэцяга рэйха і яго саюзнікаў падчас Другой сусветнай вайны. Уключае ў сябе таксама казачы калабарацыянізм.
У постсавецкай Расіі паняцце «калабарацыянізм» для абазначэння людзей, якія супрацоўнічалі ў розных формах з нацысцкім акупацыйным рэжымам, стала ўжывацца толькі ў апошні час, паколькі ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 красавіка 1943 года яны афіцыйна называліся «нямецка-фашысцкімі злыднямі, шпіёнамі, здраднікамі Радзімы», таму ў савецкай гістарычнай навуцы і юрыспрудэнцыі звычайна выкарыстоўваліся фармулёўкі «здраднік», «здраднік Радзімы», «член сям’і здрадніка Радзімы», «памагаты»[2].
Уласаўцы
[правіць | правіць зыходнік]Уласаўцы — агульная назва ваенных супрацоўнікаў (камбатантаў) з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі з тэрыторый СССР. З нацыстамі супрацоўнічалі асобы ўсіх нацыянальнасцяў, уключаючы яўрэяў і цыган.
Уласаўцы служылі ў дапаможных аддзелах падкантрольных як Штабу Вермахта (Хіві, Абвер, Дапаможная паліцыя тылавога раёна, франтавыя батальёны), так і СС (дапаможная паліцыя парадку, чыгуначная ахова, СС, СД). Таксама служылі ў іншых дапаможных атрадах, падкантрольных Лясной ахове, арганізацыі ТОДТ, Гітлерюгенду. Асобнае месца займаюць калабаранты-казакі.
Партыі, цывільныя арганізацыі рускіх калабарантаў
[правіць | правіць зыходнік]Усерасійская фашысцкая партыя
[правіць | правіць зыходнік]Рускі фашысцкі саюз
[правіць | правіць зыходнік]Саюз барацьбы супраць бальшавізму
[правіць | правіць зыходнік]Вясной 1944 года ў Бабруйску быў створаны рускі Саюз барацьбы супраць бальшавізму на чале з оберлейтэнантам Міхаілам Аляксандравічам Актанам. Арганізацыя выкарыстоўвала сцяг у карычнева-жоўтых колерах (георгіеўскіх) з белым крыжам.
У чорным строі нямецкага танкіста Міхаіл Аляксандравіч Актан.
Маладзёжная секцыя Саюза барацьбы супраць бальшавізму
[правіць | правіць зыходнік]Пры Саюзе барацьбы супраць бальшавізму была маладзёжная секцыя з філіяламі ў розных гарадах (у вёсцы Скобраўка быў дзіцячы лагер «Дзіцячае сяло Скобраўка». Члены саюза насілі на левай кішэні белы крыж, георгіеўскія нарукаўкі.
Нацыянал-сацыялістычная працоўная партыя Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Летам-восенню 1943 года на Лепельшчыне з’явіліся салдаты Рускай вызваленчай народнай арміі Браніслава Камінскага. Акрамя гэтай арміі Камінскі ўзначальваў Нацыянал-сацыялістычную працоўную партыю Расіі.
Саюз рускай моладзі
[правіць | правіць зыходнік]Узімку 1944 года пры НСППР пачала стварацца маладзёжная арганізацыя Саюз рускай моладзі. Вясной 1944 у склад СРМ увайшла маладзёжная секцыя Актанаўскага Саюза барацьбы супраць бальшавізму. 7 мая ў Барысаве было афіцыйна абвешчана аб стварэнні СРМ. Арганізацыю ўзначалілі афіцэр РВА Яўген Лазараў і спадарыня Чагірава.
Члены СРМ як парадны строй выкарыстоўвалі светлыя кашулі з наплечнікамі і цёмныя нагавіцы/спадніцы, фуражыркі. На левы рукаў прышываўся тарчык у колерах расійскага сцяга. Як сцяг СРМ выкарыстоўваўся расійскі трыкалор з надпісам РАСІЯ і выявай святога Георгія.
Кіраўнікі саюза на левае рукаво прышывалі бела-блакітна-чырвоны шэўрон.
Асноўныя прынцыпы СРМ:
- Патрыятызм.
- Антыбальшавізм.
- Антымарксізм.
- Працавітасць.
- Высокі ўзровень маральных якасцей.
- Любоў да навукі і мастацтва.
- Любоў да спорту.
Хіві
[правіць | правіць зыходнік]Дапаможная паліцыя тылавога раёна
[правіць | правіць зыходнік]Франтавыя батальёны
[правіць | правіць зыходнік]З палонных салдат і добраахвотнікаў нацысты стваралі розныя дапаможныя ўзброеныя атрады, якія выконвалі паліцэйскія функцыі ў тыле або ваявалі на фронце супраць савецкіх войскаў. Яшчэ ў 1941 годзе калабаранты атрымалі знакі адрознення, асобныя ад нямецкіх. Супрацоўнікі пры СД атрымалі чорныя пятліцы з зялёным кантам, тыя, хто ваяваў у Групе армій Поўдзень, атрымалі пятліцы ў выглядзе чырвоных катушак на зялёным поле, калабаранты пры Групе армій Цэнтр насілі зялёныя пятліцы з светла-зяленым кантам.
У жніўні 1942 года адбылася чарговая змена знакаў адрознення. Калабаранты пры Групе армій Поўдзень атрымалі чырвоныя пятліцы, пры Групе армій Цэнтр — зялёныя пятліцы. Гэтыя нумарныя батальёны з славянамоўных калабарантаў, за рэдкім выключэннем, былі пазбаўленыя нацыянальных адметнасцяў.
На службе ў Абвера
[правіць | правіць зыходнік]Zum besondere Verfugung (ZbV, ЦБФ)
[правіць | правіць зыходнік]Zum besondere Verfugung (ZbV, ЦБФ) — аддзелы спецыяльнага прызначэння пры абверкамандах для барацьбы з партызанамі. Насілі строй РСЧА альбо строй Вермахта з знакамі рознасці ўсходніх добраахвотнікаў (з 1942 года чырвоныя і зяленыя пятліцы, наплечнікі з чырвоным ці зяленым кантам, трохкутныя зяленыя цэшкі з светлым кантам, авальныя зяленыя-чырвоныя цэшкі).
Трэба адзначыць, што розныя абвергрупы, батальёны з усходніх добраахвотнікаў мелі свае асаблівасці строя, якія часам мелі паміж сабой мала чаго агульнага. Так унікальныя знакі адрознення ўжывалі ў Abwehr Abteilung 203, Russische Bataillon z.b.v., Sonderverband «Graukopf». У Барысаўскай школе Абвера афіцэры ўжывалі пятліцы мадэлі 1941 года з зорачкамі. У хаўпмана на пятліцах тры зорачкі, у лейтэнанта адна.
У іншых аддзелах Абвера добраахвотнікі пазначалі сабе белымі нарукаўкамі (Адзел спецыяльнага прызначэння ZBV «Дзясна» (Fr. Regt. Dessna) — 615, 616, 617, 618, 621 усходнія батальёны).
Abwehr Abteilung 203, Russische Bataillon z.b.v., Sonderverband «Graukopf», Руская народная нацыянальная армія (РННА)
[правіць | правіць зыходнік]Ля вытокаў стварэння рускага эксперыментальнага падраздзялення «Сівая галава» стаяў Сяргей Нікіціч Іваноў, актывіст рускага эміграцыйнага нацыянал-сацыялістычнага руху, кіраўнік нямецкага аддзялення Усерасійскай фашысцкай партыі, потым Рускага фашысцкага саюза.
Ідэю Іванова аб стварэнні рускага ўзброенага антысавецкага падраздзялення падтрымаў кіраўнік Абвера Канарыс і накіраваў зондарфюрар Іванова (мянушка Сівая галава) у 1941-м годзе ў Смаленск у распараджэнне начальніка дыверсійнай Абверкаманда-203. Там з ліку эмігрантаў і добраахвотнікаў быў сфарміраваны штаб падраздзялення, у які ўвайшлі С. Н. Іваноў, І. К. Цукроў, К. Г. Краміады. У сакавіку 1942 года добраахвотнікі з Абверкаманды-203 перамясціліся на Аршаншчыну ў пасёлак Асінторф (у пачатку 20 ст. населены пункт называўся Юр’еў Востраў, потым у 20-х гадах Асінстрой).
У нямецкіх дакументах фарміраванне ўвесну 1942 года называлася Abwehr Abteilung 203, Russische Bataillon z.b.v., Sonderverband «Graukopf», неафіцыйная назва падраздзялення Рускае Народнае Нацыянальнае Войска (РННВ).
Агентуру ў падраздзяленне вербавалі з ліку ваеннапалонных з лагераў у Оршы, Магілёве, Віцебску, Вязьме, Рославе, Смаленску.
З 23 па 26 мая 1942 года падраздзяленне было прыцягнута для ліквідацыі партызанскай зоны генерала Бялова ў трыкутніку Смаленск-Вязьма-Занозная (аперацыя Гановер). Да савецкіх партызан быў засланы дыверсійны атрад, які апранулі ў курсанцкія парадныя савецкія кіцелі, колькасцю 350 чалавек. Для ідэнтыфікацыі павязвалі чырвоныя павязкі на шыю. Падраздзяленне без бою паланіла дэзарганізаваных партызан, знішчала іх атрады, псавала лініі сувязі, знішчала камандзіраў і камісараў, вяло антысавецкую прапаганду. У баях дыверсанты страцілі 2/3 асабовага складу.
Да лета 1942 года падраздзяленне працягвала займацца разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю ў савецкім тыле пад патранажам Абвера. Пазней было ўключана ў склад ахоўных войскаў тылу групы армій «Цэнтр», стала называцца Эксперыментальнае злучэнне «Сівая галава» (Versuchsverband «Graukopf»). Ужо ў чэрвені 1942 года прыступіла да ліквідацыі савецкіх партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Смаленшчыны, Калужчыны, Клічаўшчыны (аперацыя Арол). У выніку дзеянняў рускіх антыпартызанскіх падраздзяленняў было спалена не менш за 30 беларускіх вёсак. Да жніўня 1942 года колькасць РННА склала каля 2,5 тысяч байцоў. Падраздзяленне складалася з трох батальёнаў па 200 чалавек у кожным, якія размяшчаліся ў лагерах Волга (размяшчаўся ў Шклове), Масква, Урал. Пазней былі створаны лагеры РННА Кіеў і Байкал. Батальён Волга быў уключаны ў склад Усходняга запаснога палка «Цэнтр», пазней перайшоў у падпарадкаванне 286-й ахоўнай дывізіі.
У пачатку жніўня батальён РННА удзельнічаў у зачыстцы шашы з Оршы на Віцебск (аперацыя Захоп), потым у аперацыі «Няведанне», дзе немцамі і рускімі для знішчэння савецкіх партызан была выкарыстана тактыка жывога шчыта: стралковыя ланцугі гналі перад сабой жыхароў навакольных вёсак. Былі спалены пабудовы ўздоўж чыгуначнага палатна з Оршы на Барысаў.
У канцы лета 1942 года камандаванне РННА было заменена. Камандзірам брыгады стаў былы палкоўнік РСЧА В. Г. Баерскі. Старое камандаванне з эмігрантаў, на думку гітлераўцаў, адрознівалася залішняй незалежнасцю ў поглядах на мэты выкарыстання падраздзялення (эмігранты планавалі выкарыстаць падраздзяленне на фронце, гітлераўцы — у тыле для знішчэння партызан). Колькасць РННА да канца кастрычніка была даведзена да 3,5 тысячы байцоў. У гэты перыяд батальёны РННА прыцягваліся для зачысткі населеных пунктаў ад сталіністаў.
У лістападзе 1942 года РННА атрымала новую афіцыйную назву Эксперыментальнае злучэнне «Цэнтр» (Versuchsverband «Mitte»). 8 лістапада 1942 года ўсе 5 батальёнаў перайшлі ў падпарадкаванне 700-га палкавога штаба асобага прызначэння ўсходніх войскаў (Kommandeur der Osttruppen z.b.v.), батальёны атрымалі нумары ад 633 да 637-га. Батальёны падраздзялення пад камандаваннем палкоўніка Юліуса Карэтці прыцягваліся для знішчэння закінутых у нямецкі тыл савецкіх дыверсантаў, зачысткі вёсак і лясоў ад партызан.
Узімку 1943 года РННВ пад кіраўніцтвам новых камандзіраў Ф. Р. Рыля і А. Л. Бяздоннага неаднаразова ўдзельнічала ў антыпартызанскіх аперацыях (аперацыя Франц). Партызаны і іх базы забеспячэння знішчаліся, вёскі спальваліся, працоўныя рэсурсы вывозіліся. У лютым 1943 г. асноўныя сілы 700-га палкавога штаба размясціліся ў Беразіно. У лютым 1943 г. адзін з атрадаў РННА перайшоў на савецкі бок сталіністаў, Рыль апынуўся ў канцлагеры. У сакавіку батальёны ўдзельнічалі ў аперацыі «Вясна», у раёне чэрвеня — Беразіно, у маі-чэрвені — у аперацыі «Котбус».
У лістападзе 1943 года 633, 634, 635, 636 батальёны РННА былі перакінутыя ў Францыю, дзе выконвалі ахоўныя функцыі, змагаліся ў баях за Атлантычны вал.
Першая Руская нацыянальная армія
[правіць | правіць зыходнік]Расійскі трыкалор узору 1896 года выкарыстоўваўся ў аддзелах Абвера не толькі ў групе Армій Цэнтр (РННА), але і аператыўнікамі з рускіх калабарантаў у групах Армій Поўнач і Поўдзень.
На Пскоўшчыне летам 1941 года Абверам быў створаны «Рускі вучэбны батальён разведкі». Узначаліў яго зондэрфюрэр (К) Б. А. Смыслоўскі. Батальён папаўняўся эмігрантамі, добраахвотнікамі і ваеннапалоннымі.
У канцы 1942 года Смыслоўскі ўзначаліў «Асобы штаб Расія», які вёў разведку як у тыле савецкіх войскаў, так і ў тыле ўсіх усходніх груп нямецкіх войскаў. Асобаму штабу былі падпарадкаваны 12 разведвальна-вучэбных батальёнаў, якія складалі «Асобую дывізію Расія» (Дывізія Русланд). На тэрыторыі акупаванай Беларусі рэзентуры Смыслоўскага знаходзіліся ў Мінску і Магілёве. Каманды з разведчыкаў таксама прымалі ўдзел у знішчэнні савецкіх партызан, пры гэтым шырока выкарыстоўваўся савецкі вайсковы строй са знакамі адрознення РСЧА.
Асобым знакам камбатантаў Асобай дывізіі стаў тарчык з расійскім трыкалорам 1896 года.
У канцы 1943 года з-за абвінавачванняў у шчыльным супрацоўніцтве з АК і УПА Асобы штаб Расія быў расфарміраваны.
У 1944 годзе Смыслоўскага нацысты рэабілітавалі і прызначылі камандзірам Рускай нацыянальнай дывізіі, якая павінна была аб’яднаць разведвальна-вучэбныя батальёны Абвера. Падраздзяленні дывізіі ваявалі не толькі з партызанамі, але і на фронце, і вялі дыверсійную вайну ў савецкім тыле.
У красавіку 1945 года падраздзяленні Смыслоўскага аб’яднаны з Рускім корпусам і 3-й дывізіяй РВА ў Першую Рускую нацыянальную армію пад яго кіраўніцтвам. Генерал-маёр Смыслоўскі здолеў вывесці частку сваіх падраздзяленняў у нейтральны Ліхтэнштэйн, дзе іх расфарміравалі.
Апошнія дні існавання Рускай арміі на службе ў нацыстаў паказаны ў мастацкім фільме «Вецер з усходу», які зняў у 1993 годзе рэжысер Рабер Энрыка.
На службе Люфтвафэ
[правіць | правіць зыходнік]Рускія авіятары
[правіць | правіць зыходнік]Рускія эсэсаўцы
[правіць | правіць зыходнік]1. Russischen Nationale SS-Regiment, 1. Sturmbrigade
[правіць | правіць зыходнік]Узімку 1941 года ў лагеры для ваеннапалонных у Сувалках група савецкіх афіцэраў стварыла палітычную арганізацыю «Нацыянальная партыя рускага народа». Узначаліў яе рускі камендант лагера, былы афіцэр РСЧА Уладзімір Уладзіміравіч Гіль. Неўзабаве групу пераназвалі ў «Баявы саюз рускіх нацыяналістаў».
Пачынанні Гіля падтрымаў старшыня аддзялення SD у лагеры ў Сувалках штурмбанфюрэр СС Ханс Шыдлоўскі і даў яму магчымасць перавесціся ў Службу бяспекі. З арганізацыі Гіля была выбрана група асоб, якіх спачатку накіравалі ў вярбовачны лагер пад Брэслаў, а потым у месячную вандроўку па Германіі. 1 мая 1942 года 100 былых ваеннапалонных лагера ў Сувалках, якія ўступілі ў БСРН, былі афіцыйна вызваленыя.
Афіцэры баявой групы БСРН атрымалі светла-зялены строй войска былой Чэхаславакіі і былі зведзены ў адну роту. Хутка ўсю сотню перавялі пад Люблін у гуўптлагер Яблонь — падраздзяленне арганізацыі «Цэпелін», якое вяло разведвальна-дыверсійную падрыхтоўку рускіх калабарацыяністаў пад кіраўніцтвам SD. Там падраздзяленне атрымала назву «Дружына» (Bataillon SS-Drushina-Verband). Падчас падрыхтоўкі прыцягалася ў Генерал-губернатарстве для пошуку і знішчэння байцоў польскага руху супраціву.
1 верасня 1942 года рускія эсэсаўцы ў складзе 4-х рот прыбылі ў Смаленск, дзе прынялі ўдзел у антыпартызанскай акцыі Жоўты слон па знішчэнні савецкіх партызанскіх атрадаў. З гэтай часткі таксама адбіраліся кандыдаты для закідвання ў савецкі тыл.
Аддзел атрымаў строй W-SS, на рукаве афіцэры насілі стужку ці нарукаўку (дакладна не вядома) з надпісам «За Русь!».
У кастрычніку 1942 года Дружына была перакінута пад Стары Быхаў. Адну роту накіравалі на ахову чыгуначнага палатна паміж Быхавым і Рагачовым (50 км).
25 лістапада 1942 года адна рота Дружыны здрадзіла гітлераўцам і перайшла на савецкі бок.
Восенню таго жа года пад Любліным у асобым лагеры СС Гідаў пачалося фарміраванне Дружыны-2 пад кіраўніцтвам капітана Блажэвіча. Па сканчэнні арганізацыйных мерапрыемстваў да сярэдзіны снежня рота была прыцягнута да этнічных чыстак. Аддзел атрымаў сцяг: чорны з хафтаваным золатам чэрапам і косткамі. Афіцэры на мундзірах СС насілі наплечнікі з залатым полем уласнай распрацоўцы (падпаручык без зорак, паручык з двума зорачкамі ўздоўж наплечніка, капітан з трыма).
У другой палове студзеня 1943 года «Дружына 1» прыняла ўдзел у антыпартызанскай аперацыі «Свята ўраджаю» у Пухавіцкім і Слуцкім раёнах. Сутнасць аперацыі заключалася ў знішчэнні савецкіх партызанскіх атрадаў і іх баз забеспячэння. Несельніцтва весак, запасочанае ў супрацоўніцтве з бандытамі, перасялялася нацыстамі ў іншае месца, вывозілася ў Германію на працу ці знішчалася.
У першай палове лютага 1943 года «Дружына 1» была прыцягнута да аперацыі «Свята ўраджаю-2», потым да аперацыі «Люты».
Вясной 1943 года ў беларускіх Лужках дзве дружыны аб’ядналіся з Асобым рускім атрадам СС з Брэслава і атрадам добраахвотнікаў са школы разведкі ў Волаве. На аснове гэтых аддзелаў быў створаны Першы Рускі нацыянальны полк СС (1. Russischen Nationale SS-Regiment), які налічваў 1200 чалавек, уключаючы 150 афіцэраў. На ўзбраенні знаходзілася 60 гармат, 95 куляметаў і звыш за 200 аўтаматаў. Часць узначаліў Гіль, Блажэвіч стаў старшыней штаба.
Улетку 1943 года на базе палка Гіля пачалося фарміраванне Першай Рускай нацыянальнай брыгады СС (1-я ўдарная брыгада, 1. Sturmbrigade). Брыгада стваралася з трох страявых і аднаго вучэбнага батальёнаў, аўтароты, гарматна-мінамётнай батарэі, кулямётнай роты, вучэбнай роты, роты баявога харчавання, двух звязаў вершнікаў, каменданцкага звяза, санчасткі, гаспадарчай часткі, штурмавой роты, сапёрнага звяза, роты сувязі і звяза палявой жандармерыі. Колькасць брыгады склала 4-5 тыс. чалавек.
З 15 мая па 22 ліпеня года злучэнне прыняла ўдзел у аперацыі «Котбус» супраць партызан Барысаўска-Бягомальскай зоны, якая праз некаторы час была ліквідавана.
16 жніўня 1943 года Гіль, баючыся арышту, перайшоў са сваімі салдатамі на савецкі бок, дзе ўзначаліў адзін з атрадаў, які быў знішчаны нацыстамі вясной 1944 года.
Гвардзейскі батальён РВА
[правіць | правіць зыходнік]Вясной 1943 года супрацоўнікі RSHA вырашылі парапарадкаваць Першы Рускі нацыянальны полк СС сваім правераным людзям з белаэмігрантаў, якія раней займаліся арганізацыяй Рускай нацыянальнай народнай арміі.
Першапачаткова з брыгады СС былі вылучаны падраздзяленні, якія перадыслакаваліся пад Пскоў у пасёлак Страмутка ў разведвальна-дыверсійны пункт Цыпеліна. Новае падрадзяленне атрымала назву Першы гвардзейскі батальён РВА. Батальён атрымаў строй агульных СС (А-SS) са знакамі адрознення РВА.
Рускія эсэсаўцы з гэтага падраздзялення насілі на правым ці левым рукаве тарчыкі з літарамі РВА над бела-сіне-чырвоным сцягам, а таксама тарчыкі РВА з Андрэеўскім сцягам. На фуражырках рускія эсэсаўцы насілі бела-сіне-чырвоныя цэшкі.
У лістападзе 1943 года 150 чалавек з батальёна перабеглі на савецкі бок, падраздзяленне немцы абязброілі і расфарміравалі.
Выхаванцы СС
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паразы пад Сталінградам у 1943 годзе нацысты змянілі сваю нацыянальную палітыку датычна супрацоўнікаў з славянамоўных народаў. Так, батальёны, дзе была большая частка ўкраінцаў, залічылі да Украінскай вызваленчай арміі (у асноўным гэта група армій Поўдзень), батальёны з рускіх запісалі ў Рускую вызваленчую армію. Стварэнне Беларускай вызваленчай арміі нацыстамі не абмяркоўвалася, Вермахт у 1943 годзе ўзмацніў русіфікацыю ў тылавых раёнах на ўсход ад Бярэзіны, беларусы рэкрутаваліся ў РВА. Тое ж адбывалася і ў Генеральнай акрузе — нацыянальныя беларускія фарміраванні знішчаліся.
Знакі адрознення РВА
29 красавіка 1943 года РВВ атрымала свае знакі адрознення. Зялёныя пятліцы з галуном і гузікам, зялёныя наплечнікі з чырвоным кантам. Цэшкі двуколерныя чырвона-сінія. Трэба адзначыць, што двуколерныя цэшкі ў маі 1943 года атрымалі і казакі (чырвона-зяленыя з пікамі). Цэшкі РВА штампаваныя, стальныя. Для афіцэраў вялікія з «сонцам». Цэшкі па сваім дызайне нагадваюць цэшкі войска Балгарыі. Уласаўцы часта дамалёўвалі белы кант на сваіх цэшках, што добра бачна на старых фотаздымках. Паралельна з статутнымі цэшкамі ў той жа час выкарыстоўваліся цэшкі старой Рускай імператарскай арміі, перафарбаваныя ў чырвона-блакітна-белыя колеры (верагодна, такія цэшкі выраблялі па старым узоры на немецкіх ці саюзных прадпрыемствах). Таксама ўласаўцы насілі цэшкі былога сербскай арміі і перафарбаваныя балгарскія цэшкі.
Афіцыйная нашыўка на рукавы ў РВА — з касым блакітным крыжам на белай тарчы з чырвоным кантам. Над тарчай жоўтыя літары РВА. У той жа час у Гвардзейскім батальёне РВА разам з афіцыйнай нашыўкай ужывалася нашыўка з бела-блакітна-чырвоным сцяжком пад літарамі РВА. Чаму афіцыйная нашыўка РВА была без трыкалора, невядома. Існуюць некалькі версій наконт гэтага. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што немцы забаранялі рускім выкарыстоўваць трыкалор, але вядома, што ён ужываўся рускімі калабарантамі і ў Вермахце і ў СС. Паводле іншай версіі, трыкалор забараняў ужываць сам Андрэй Уласаў, бо адмоўна ставіўся да белагвардзецаў, але ў штабе Уласава служылі эмігранты-белагвардзейцы.
Напэўна, выбар немцамі нейтральнай хрысціянскай сімволікі для нашывак РВА быў абумоўлены жаданнем прыцягнуць у РВА у будучыні казакаў і беларусаў.
Рускія казакі на службе ў Гітлера
[правіць | правіць зыходнік]Расійскі трыкалор 1896 года ў рускіх калабарантаў
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстанне расійскай сімволікі ў атрадах рускіх калабарантаў нацыстамі ніколі не забаранялася. Шырока ўжываліся:
- сцягі і нашыўкі з трыкалорам 1896 года (бела-блакітна-чырвоным),
- сцягі і нашыўкі з сцягам Святога Андрэя (касы блакітны крыж на белым поле),
- стужкі і сцягі ў колерах гербавага сцяга (чорна-жоўта-белыя),
- стужкі ў георгіеўскіх колерах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ М. В. Назаров — Миссия Русской Эмиграции. Вторая мировая и вторая гражданская. (руск.)
- ↑ Ковалёв Б. Н. Коллаборационизм в России в 1941—1945 гг.: типы и формы. — Новгород Великий: Новгородский государственный университет имени Ярослава Мудрого, 2009. — С. 9. — 373 с. — ISBN 978-5-98769-061-1. Архівавана 8 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Знакі рознасці НВА ў 1943—1945 гг.
- Дмитрий Жуков, Иван Ковтун. Русские эсэсовцы. Архівавана 20 мая 2021.
- Рускія маладзёжныя арганізацыі ў Беларусі ў 1943—1944 гг.
- Разведчики Смысловского под триколором России и пентаклем Сталина.
- Русские эсэсовцы в Беларуси (1.Russischen Nationale SS-Regiment, 1. Sturmbrigade)
- Сергей Геннадьевич ЧУЕВ. СПЕЦСЛУЖБЫ ТРЕТЬЕГО РЕЙХА.
- Ковалёв Б. Н. Нацистская оккупация и коллаборационизм в России, 1941—1944.-М. 000 Издательство АСТ, 2004.
- Антысавецкія атрады пры Абверы
- Экспериментальное соединение «Седая голова» (Versuchsverband «Graukopf»)