Каласкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Каласкі (1952))
| «Каласкі» | |
|---|---|
| Тып | часопіс |
| Мова | беларуская |
«Каласкі́» — беларускі часопіс для дзяцей.
Выдаваўся ў 1952—61 у Мюнхене (Германія) на беларускай мове штомесячна як дадатак да газеты «Бацькаўшчына». Рэдактар — З. Станкевіч.
Меў 8 (часам 16) старонак кніжнага фармату. Друкаваў казкі, творы Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, З. Бядулі, Н. Арсенневай, загадкі, прыказкі, матэрыялы на рэлігійныя і гістарычныя тэмы, інфармаваў пра асноўныя падзеі з Беларусі, змяшчаў малюнкі, ілюстрацыі, фотаздымкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляднёва А. «Каласкі» // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.