Каляндры
Каляндры[1] (праз фр.: calandre ад грэч. κύλινδρος — «каток», «вал»)[2] — машына для бесперапыннага фарміравання ліста палімеру, гумы, тэкстылю або паперы метадам прапускання праз яго зазор паміж абарачальнымі валамі. У выніку каляндравання атрымліваецца палатно неабходнай таўшчыні і шырыні. Таксама каляндры выкарыстоўваюцца для нанясення малюнка, ўзору метадам ціснення . Асноўнымі характарыстыкамі каляндраў з’яўляецца лік валкоў, іх даўжыня, дыяметр і ўзаемнае размяшчэнне.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Геаметрыя каляндравых валкоў з’яўляецца вызначальным фактарам якасці паверхні ліста. Для абароны валаў ад зносу ўжываюць высакахуткаснае газапалымянае напыленне цвёрдых сплаваў (больш працяглая абарона) або гальванічнае храмаванне (больш распаўсюджана).
Каляндраванне ў тэкстыльнай вытворчасці выкарыстоўваецца для надання тканінам шчыльнасці, гладкасці, глянцу, ціснення, малюнка ці ўзору[1].
Працэс каляндравання таксама выкарыстоўваецца пры вырабе тэкстыльных нацяжных столяў. Палатно з трыкатажу раўнамерна прасякнутае паліурэтанам , сушаць, адціскаюць і надаюць неабходную таўшчыню, прапускаючы яго праз вярчальныя валы.
Прасавальныя каляндры (або сушыльна-прасавальныя каляндры[3]) — вялікая прафесійная прасавальная машына, якая вырабляе працэсы прасавання і сушкі бялізны з дапамогай гарачага цыліндра (вала). Такі тып каляндраў з’яўляецца неад’емнай часткай любой пральні, гэтая працэдура значна скарачае час, які мог быць выдаткаваны на ручное прасаванне.
Пры працы з каляндрамі неабходна строга выконваць тэхніку бяспекі. Верагоднасць траплення чалавека ў машыну блізкая да нуля дзякуючы ахоўным планкам, пры ўздыме якіх агрэгат спыняе працу, але такія выпадкі былі і заканчваліся смяротным зыходам.
Зноскі
- ↑ а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ Merriam-Webster definition . Архівавана з першакрыніцы 26 вересня 2017. Праверана 18 жовтня 2017.
- ↑ Сушильно-прасувальні каландри GMP — 50 років досвіду у виробництві прасувальної техніки . Архівавана з першакрыніцы 17 січня 2018. Праверана 18 жовтня 2017.