Каляплоднік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плод (касцянка) персіка ў разрэзе.

Каляплоднік, або перыка́рпій (лац.: pericárpium) — частка плода насенных раслін. Абалонка, якая атачае насенне і фарміруе знешні выгляд і форму плода, звычайна складае асноўную частку плода і служыць для абароны насення ад знешніх уздзеянняў. Фарміруецца з завязі, часам пры ўдзеле іншых органаў кветкі (напрыклад, гінецэя, кветаложы ці кубачка). Важная марфалагічная характарыстыка раслін.

Перыкарпій фарміруецца з трох, звычайна добра адрозных слаёў:

Тканка плода, якая фарміруецца пералічанымі слаямі, можа быць рознай кансістэнцыі ад мяккай і сакавітай да валакністай ці нават цвёрдай адраўнелай. У пладоў розных раслін найбольш прыкметныя, важныя з пункту гледжання чалавека часткі плода ўтвараюцца рознымі слаямі, што служыць класіфікацыйнай прыкметай расліны.

Са слаёў каляплодніка, звычайна з пазаплодніка сухіх пладоў, могуць фарміравацца розныя прыстасаванні ў форме шыпоў, лопасцяў, калючак з кручкамі ці шчацінак, якія спрыяюць распаўсюджванню насення ветрам і жывёламі. У шэрагу раслін каляплоднік забяспечвае вызваленне насення раскрыццём ці распадзеннем пладоў пасля іх паспявання.

Будова і ўласцівасці каляплодніка характарызуюць плады пры вызначэнні іх тыпу, гэта адна з асноўных прыкмет, якія ўжываюцца для класіфікацыі пладоў у карпалогіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]