Каліст (Дарафеевіч-Рытарайскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каліст
Род дзейнасці: святар
Дата смерці: 1662

Каліст III (Дарафеевіч-Рытарайскі) (? — не раней 1664) — дзеяч праваслаўнай царквы.

Родам, відаць, з Украіны. Ігумен Віцебскага Маркава манастыра. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) намеснік Полацкай епархіі (прызначаны ў 1656 г. маскоўскім патрыярхам Ніканам). 3 1657 г. епіскап полацкі і віцебскі (з часовым далучэннем да епархіі сумежных Магілёўскай воласці і Ашмянскага павета). Актыўны праваднік царкоўнай палітыкі царскага ўрада на акупаванай тэрыторыі ВКЛ (рэвізія стаўленых грамат праваслаўных святароў, забарона уніяцкага набажэнства, вяртанне маёнткаў, якія перайшлі да каталіцкай або уніяцкай царквы і інш.). Удзельнік Маскоўскага сабора 1660 па справе Нікана. Аўтар шэрага літаратурна-публіцыстычных твораў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антонаў, В. Каліст / Валерый Антонаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 20.