Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе | |
---|---|
англ.: California State University, Bakersfield | |
Арыгінальная назва | англ.: California State University, Bakersfield |
Заснаваны | 1965 |
Студэнты | 9 261[1] і 9 050[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бейкерсфілд, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | csub.edu |
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Бейкерсфілдзе (англ.: California State University, Bakersfield) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бейкерсфілд у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня фактычна была створана ў 1965 годзе як дзяржаўны каледж і афіцыйна ў 1968 годзе на кампусе плошчай 152 га, стаўшы 20-й усановай у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе 39 розных праграм атрымання ступені бакалаўра, 17 праграм атрымання ступені магістра і 1 праграму аспірантуры. Адукацыйная праграма ўніверсітэта ў галіне нафтавай геалогіі з'яўляецца адзінай у ЗША, якая прапануецца дзяржаўным універсітэтам на захад ад Скалістых гор. Універсітэт афіцыйна з'яўляецца іспанамоўнай установай. Былыя выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць мясцовых, дзяржаўных і федэральных палітыкаў, у тым ліку аднаго спікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа мастацтваў і гуманітарных навук
- Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання
- Школа прыродазнаўчых навук, матэматыкі і інжынерыі
- Школа сацыяльных навук і адукацыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.csub.edu/about/facts Праверана 4 мая 2023.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы