Старшына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старшына
Краіна Беларусь
Створана 1935
Старэйшае званне прапаршчык
Малодшае званне старшы сяржант
Пагон старшыны Савецкай Арміі

Старшына́[1] — воінскае ці спецыяльнае званне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін. Па рангу вышэй за старшага сяржанта. Таксама службовая асоба ў роце (батарэі), якая з’яўляецца прамым начальнікам для салдат і сяржантаў і падпарадкоўваецца камандзіру роты (батарэі)[1].

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званне старшы сяржант, па заканчэнні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне старшына ці больш высокае. Ва Узброеных сілах СССР існавала з 1940 года[1].

Перад воінскім званнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі».

Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які лічыцца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» ці «ў адстаўцы».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]