Камбаджыйская раўніна
Выгляд
Камбаджыйская раўніна — нізінная раўніна на поўдні п-ва Індакітай, пераважна ў Камбоджы.
Плошча каля 200 тыс. км². Сярэднія вышыні каля 100 м. Абмежавана на захадзе хр. Кравань, на поўначы ўступам плато Карат, на ўсходзе гарамі Чыянгшон. Складзена з рыхлых алювіяльных і азёрных адкладаў ракі Меконг і яе прытокаў. На Камбаджыйскай раўніне знаходзіцца самае вялікае на п-ве Індакітай возера Танлесап.
Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў ад 700 да 1500 мм за год. Пасля зведзеных лясоў пераважаюць рэдкалессі і саванны, месцамі лугі і балоты.
Густа населена, развіта рысаводства.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камбаджыйская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).