Каменны вугаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каменны вугаль – выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9%. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугля – ад паверхні да 2000 – 2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.

Каменны вугаль – гаматная горная парода, утвораная аморфным вуглеродам, аксамітна і смаляна-чорнага колера; бліскучасць каменнага вугля – тлустая, злом ракавісты; цвёрдасць 2-3; удзельная вага 1,25-1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. Апрацоўкай растворам хлорава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі-некалі мажна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных раслін. Адрозніваюць – смалісты ці бліскучы - з ракавістым, бліскучым зломам, грубы - з грубазерністым зломам, слаёвы - з сланцаватай асобнасцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элементы: 82% вуглярод, 1,5-5,7% вадарод, 1,5-15% кісларод, 0,5-4% сера, да 1,5% азот, 2-45% лятучых рэчывыў; колькасць вадкасці 4-14%, утрыманне залы нязначнае,. Большая ці меншая прысутнасць серы абумоўлена дадаткам сернага калчадана ці іншых серністых мінералаў. Чым больш у каменным вугле вадароду, тым больш атрымліваецца з яго пры награванні без доступа паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрымання свяцільнага газа, такі, багаты смоламі каменны вугаль называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі – худым. Худыя вуглі загараюцца з цяжкасцю, і іх гарэнне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальванні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль спякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губкавую масу – кокс, які зусім не ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны свяцільны газ і вадкі – каменнавугальны варволь.

Каменны вугаль у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт. Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басейнамі каменнага вугля з'яўляецца: Данецкі, Кузнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Аппалачскі, Пенсільванскі, Верхнесілезскі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанебас, Паўднёва-Уэльскі, Валанс'енскі, Брабантскі. Тры чвэрці агульнасусветных запасаў каменнага вугля прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.

Сусветныя запасы каменнага вугля (прыблізныя дадзеныя)

У 1990-х гадах сусветнае спажыванне каменнага вугля склала 2,3 млрд.тон у год. У адрозненне ад спажывання нафты, спажыванне вугля значна павялічылася не толькі ў развіваючыхся краінах, але і ў прамыслова развітых краінах.