Камень-волат
Выгляд
Камень-асілак[1], або Камень-волат[2] — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1971), знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Васявічы Дзятлаўскага раёна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Валун сярэднезярністага граніту рапаківі. Даўжыня 3,4 м, шырыня 2,5 м, вышыня над паверхняй 1,5 м, глыбіня залягання пад зямлёй каля 2 м, у абводзе 9,3 м, аб'ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс. гадоў да н.э. з Выбаргскага масіву.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3, С. 519.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камень-волат