Асілак (валун)
Выгляд
Асілак | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 200 м на ўсход ад в. Белая, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць |
Асі́лак, або Вялі́кі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. За 200 м на ўсход ад в. Белая Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня 3,5 м, вышыня 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб'ём 35 м, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўднёвай часткі Балтыйскага шчыта, ваколіц Выбарга (Ленінградская вобласць), каля 300 тысяч гадоў таму. У язычніцкія часы — культавы валун.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асілак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асілак (валун)
- Асілак (валун) на сайце Глобус Беларусі (руск.)