Камерун (вулкан)
Jump to navigation
Jump to search
Камерун | |
---|---|
![]() Кратары пасля вывяржэння 2000 года | |
Каардынаты: 4°13′00″ пн. ш. 9°10′21″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Камерун |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2000 |
Вышыня вяршыні | 4040 м |
Першае ўзыходжанне | Джозеф Мерык, 1840-я |
Камерун - стратавулкан, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Камерун ў раёне Гвінейскага заліва. Вышыня вулкана складае 4040 метраў[1], што робіць яго самай высокай вяршыняй Камеруна. У 2000 годзе адбылося велізарнае вывяржэнне.
Гісторыя адкрыцця еўрапейцамі[правіць | правіць зыходнік]
Першымі з еўрапейцаў убачылі гэты вулкан у 1472 годзе партугальскія маракі экспедыцыі Фернанда По, якая наведала гэтыя месцы ў пошуках шляху ў Індыю вакол Афрыкі[2].
Першым з еўрапейцаў на вяршыню гары падняўся ў 1861 годзе Рычард Фрэнсіс Бёртан. У 1895 годзе на вулкан паднялася даследніца Афрыкі Мэры Кінгслі.
Зноскі
- ↑ Часта прыводзяцца вышыні 4070 м і 4095 м, аднак гэтыя даныя не супадаюць з вынікамі місіі шатла «Індэвар» па высокадэталёвай радарнай здымцы рэльефу Зямлі паміж 56° пд. ш. і 60° пн. ш. у лютым 2000 г. Па даных гэтай здымкі, вышыня вулкана складае не больш за 4029 м. Паводле даных GPS, вышыня складае 4024±16 м, гэта значыць не больш за 4040 м.
- ↑ Камерун - стратовулкан в Африке