Камо Арташэсавіч Аганесян
Поўнае імя | Камо Арташэсавіч Аганесян | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 кастрычніка 1992[1][2] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Камо Аганесян[3] (арм.: Կամո Հովհաննիսյան, нар. 5 кастрычніка 1992, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайрат» з Алматы і нацыянальнай зборнай Арменіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Ерэване, але потым сям’я пераехала ў Беларусь, дзе жыла спачатку ў Магілёве, а потым у Жодзіна[4]. У 2000 годзе Камо вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у школе «Шэнгавіт», але неўзабаве перайшоў у «Пюнік». У 2008 годзе выступаў за клуб «Патані», які быў складзены з ігракоў юнацкай зборнай Арменіі, на наступны сезон вярнуўся ў «Пюнік», дзе спачатку выступаў за другую каманду, а ўжо з сезона 2010 замацаваўся ў асноўным складзе. Разам з «Пюнікам» выйграў тры тытулы чэмпіёна Арменіі і пяць кубкаў краіны.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Стаў асноўным іграком жодзінцаў, у схеме з пяццю абаронцамі звычайна выступаў у якасці правага крайняга абаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
У студзені 2018 года вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[7]. Аднак, неўзабаве адправіўся на прагляд у талдыкарганскі «Жэтысу» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні сезона 2019, а ў студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з алмацінскім «Кайратам».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Арменіі (3): 2009, 2010, 2015
Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011
Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2016
Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2009, 2010, 2013, 2014, 2015
Уладальнік Суперкубка Арменіі: 2010
Зноскі
- ↑ Kamo Hovhannisyan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kamo Hovhannisyan // FBref.com
- ↑ Таксама сустракаюцца варыянты Аванесян і Аганісян
- ↑ «Меня назвали в честь дедушки, погибшего по дороге в Беларусь». Как игрок сборной Армении попал в «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Камо Оганесян перешел в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Бывший футболист "Торпедо-БелАЗ" подписал контракт с чемпионом Армении
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Ерэване
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Арменіі
- Ігракі зборнай Арменіі па футболе
- Ігракі ФК Кайрат Алматы
- Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Пюнік
- Ігракі ФК Пюнік-2
- Ігракі ФК Патані