Кампазіцыя (літаратуразнаўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кампазіцыя, літаратура)

Кампазі́цыя (лац.: componere — складаць) — абумоўленая зместам будова паэтычнага твора. Часам адрозніваюць знешнюю будову, або архітэктоніку, і ўнутраную будову, або ўласна кампазіцыю. Да архітэктонікі ў такім разе адносяць сістэму страфічнай арганізацыі верша, да ўласна кампазіцыі — характар раскрыцця зместу, размяшчэнне слоўна-вобразнага матэрыялу ўнутры архітэктанічных форм. Аднак такое дзяленне кампазіцыі даволі фармальнае, паколькі ў паэтычным творы ўсе элементы формы і зместу цесна ўзаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя. Таму разгляд кампазіцыі павінен ахопліваць і строфіку (у страфічных творах), спалучэнне вершаваных радкоў, строф у асобныя часткі, раздзелы, і логіку раскрыцця паэтычнага зместу ўнутры гэтых строф, частак, раздзелаў. Пры гэтым вызначальным з’яўляецца прынцып кампазіцыйнай цэласнасці паэтычнага твора. Характар кампазіцыі твора залежыць ад яго зместу, ад светапогляду мастака, яго творчага метаду, а таксама ад літаратурнага жанру, у які ўвасабляецца жыццёвы матэрыял.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]