Камяні спатыкнення
Камяні спатыкнення (ням.: Stolpersteine) — праект нямецкага мастака Гюнтэра Дэмніга (англ.). Гэты мемарыял павінен нагадваць людзям пра лёсы ахвяр нацызму, пра тых, хто быў забіты, сасланы ці вымушаны пайсці на самагубства.
Большая частка камянёў усталявана ў памяць яўрэйскіх ахвяр нацызму. Іншыя камяні ўсталяваны ў памяць цыган, Сведак Іеговы, гомасексуалаў, левых, удзельнікаў Руху Супраціўлення і інш.
Камянямі спатыкнення з'яўляюцца кубічныя бетонныя камяні з бокам 10 см, акаваныя лістамі латуні з надпісамі. Яны ўбудаваны ў маставыя ці тратуары перад былымі дамамі ахвяр нацызму. На латуневай пласціне выгравіравана імя, год нараджэння, год і месца смерці чалавека.
Сама ідэя нарадзілася ў мастака ў 1993 годзе, у 1994 ён прадставіў яе на выстаўцы ў Кёльне.
Да кастрычніка 2008 года Гюнтэр Дэмніг паставіў каля 17 000 камянёў прыкладна ў 350 гарадах і муніцыпалітэтах Германіі, Аўстрыі і іншых еўрапейскіх краін. З камянямі павінны захоўвацца ўспаміны пра пераследы нацысцкай эпохі. Яны падахвочваюць прахожага спыніцца і прачытаць напісанае.
Кошт аднаго каменя складае 95 еўра[1][2]. Праца здзяйсняецца ўручную. Выдаткі на праект пакрываюцца за кошт дабрачынных збораў і ахвяраванняў.
Зноскі
- ↑ Kirsten Grieshaber, «Plaques for Nazi Victims Offer a Personal Impact» The New York Times (Nov. 29, 2003) Retrieved June 14, 2010
- ↑ Kirsten Grieshaber, «German Artist Gunter Demnig Revives Names of Holocaust Victims» Associated Press article. Retrieved July 15, 2010
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камяні спатыкнення
- Афіцыйны сайт
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |