Каміла Лэкберг
| Каміла Лэкберг | |
|---|---|
| шведск.: Camilla Läckberg | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 30 жніўня 1974[1][2] (52 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Martin Melin[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст, тэлевядучая |
| Гады творчасці | з 2003 |
| Жанр | дзіцячая літаратура і крымінальная літаратура[d] |
| Прэміі | |
| Узнагароды |
Q137752358? (2008) |
| camillalackberg.se (шведск.) (англ.) | |
Каміла Лэкберг (шведск.: Camilla Läckberg, нар. 30 жніўня 1974) — шведская пісьменніца. Яе кнігі перакладзены больш, чым на 30 моў. Паводле твораў зняты шведскі тэлесерыял.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 жніўня 1974 года ў невялікім партовым гарадку Ф’ельбака, Швецыя. Рана пачала захапляцца літаратурай. У дзяцінстве спрабавала ствараць казкі, пераказваць іх. Вывучала ў Гётэбаргскім універсітэце эканоміку і маркетынг і прапрацавала некалькі гадоў у Стакгольме ў гэтай галіне. Пасля заканчэння курсаў па напісанні дэтэктываў, у свет выходзіць першы раман «Ледзяная прынцэса», выдадзены ў 2002 годзе. Праз тры гады — «Прапаведнік». З’явілася серыя трылераў пра маладую пісьменніцу Эрыку Фальк і паліцыянта Патрыка Хэдстрэма. Акрамя дэтэктываў, Каміла Лэкберг з’яўляецца аўтарам дзвюх кулінарных кніг, напісаных у суаўтарстве з вядомым кухарам Хрысціянам Хельбергам і серыі дзіцячых кніг «Супер-Чарлі».
Зноскі
- ↑ Camilla Läckberg // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Camilla Läckberg // Babelio — 2007.
- ↑ Om Camilla Праверана 21 лістапада 2024.