Канвертар (металургія)

Канструкцыя і праца бесемераўскага канвертара
Канве́ртар (англ.: converter ад лац. converto паварочваю, пераўтвараю) — металургічны агрэгат (від печы) для выплаўкі сталі з вадкага чыгуну, а таксама для атрымання чарнавой медзі і файнштэйну (прадукту для вырабу нікелю) шляхам прадзімання паветра праз расплаў.
Ёмістасць канвертараў у пачатку 1970-х гг. дасягала 130 т, будаваліся 300-тонавыя канвертары. Сталеплавільны цэх з трох 250-тонавых канвертараў можа выплавіць да 4 млн т сталі за год.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 375. — 616 с.: іл., карты.