Канстанцін Іванавіч Сакольскі
Канстанцін Іванавіч Сакольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) мая 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1969 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ваенна-марскія сілы |
Званне | контр-адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Іванавіч Сакольскі (15 (28) мая 1902 — 6 снежня 1969) — контр-адмірал ВМФ СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Брэст-Літоўску.
У ліпені 1918 прызваны ў РСЧА. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. Змагаўся з Калчаком і Дзянікіным, на польскім фронце, супраць Бандалевіча, Булак-Балаховіча і Махно. Першапачаткова служыў матацыклістам аўтароты Кастрамской дывізіі, затым — стралком 3-га Уральскага палка. У 1919 годзе накіраваны ў дывізіённую школу 7-й стралковай дывізіі. У красавіку 1920 года стаў тэлефаністам 1 разраду.
У чэрвені 1921 года накіраваны на флот. Служыў супрацоўнікам марской камендатуры. Прайшоў навучанне ў ваенна-марскім вучылішчы. З 1925 па 1930 год служыў на караблях «Чырвоная Малдова» і «Дзяржынскі».
У 1934 годзе скончыў факультэт зброі ваенна-марской акадэміі імя К. Варашылава па міннай спецыялізацыі. Далей быў галоўным тарпедыстам Кранштацкага порта. Да 1938 года знаходзіўся на пасадзе начальніка 3-га міннага аддзела Навукова-даследчага цэнтра мінна-тарпеднага інстытута, потым — намесніка начальніка ўпраўлення ўзбраення і забеспячэння боепрыпасамі. З мая 1939 года па студзень 1951 года служыў намеснікам начальніка мінна-тарпеднага ўпраўлення ВМФ.
У 1952 годзе ўзначаліў упраўленне мінна-тарпеднага ўзбраення. Потым знаходзіўся на пасадах начальніка аддзела мінна-тарпеднага ўзбраення Упраўлення забеспячэння, эксплуатацыі і рамонту ўзбраення, намесніка начальніка МТУ ВМФ. З мая 1956 да сваёй адстаўцы ў студзені 1957 года быў намеснікам начальніка НДІ № 3 ВМФ.
Памёр у Маскве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 6 снежня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
- Выкладчыкі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Нахімава
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Контр-адміралы СССР