Контр-адмірал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пагон контр-адмірала ВМФ СССР
Пагон контр-адмірала малодшай ступені флота ЗША
Пагон контр-адмірала старшай ступені флота ЗША

Контр-адміралвоінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе з'явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі - на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

У ВМФ ЗША існуе две ступені - малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Контр-адміралы, якія нарадзіліся ў Беларусі:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.