Канстанцін Анатолевіч Цымерман
Канстанцін Анатольевіч Цымерман | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Расійскай Федэрацыі |
Гады службы | з 1994 года |
Званне | Падпалкоўнік |
Бітвы/войны |
Другая чачэнская вайна Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008 |
Узнагароды і званні |
Канстанцін Анатолевіч Цымерман (руск.: Константин Анатольевич Тимерман, 11 кастрычніка 1977) — падпалкоўнік расійскай арміі, камандзір мотастралковага батальёна 135 мотастралковага палка 19 мотастралковай дывізіі, выканаўца абавязкаў камандзіра батальёна міратворчых сіл у Паўднёвай Асеціі (з 25 мая 2008), Герой Расійскай Федэрацыі.
Узнагароджаны званнем героя за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ў Поўнача-Каўказскім рэгіёне. Упраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрствы абароны Расіі так апісвае подзвіг К. Цымермана:
8 жніўня 2008 г. пры ўварванні грузінскіх узброеных сіл у зону адказнасці батальёна падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч пісьменна, са веданнем справы, арганізаваў нясенне службы на пастах, разведку і кіраванне батальёнам, ахову і абарону базавага лагера ў адпаведнасці з мандатам міратворчых сіл.
Кіруючыся мандатам міратворчых сіл, да апошняга моманту спрабаваў прымусіць грузінскі бок да прытрымлівання перамір’я і недапушчэнню парушэння ўсталяваных меж. У адказ грузінскі бок адкрыў агонь з усіх відаў узбраення.
Умела кіруючы дзеяннямі падпарадкаваных пры адбіцці нападу на пункт дыслакацыі батальёна, падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч выявіў падчас бою мужнасць і гераічнасць, асабіста знішчыў 6 баявікоў. Нягледзячы на атрыманае раненне, ён не пакінуў поле бою, працягваў умела кіраваць дзеяннямі падпарадкаваных.
У выніку першых сутак бою падраздзяленнем падпалкоўніка Цымермана К. А. знішчана 6 танкаў, 4 браняваных машыны, каля 50 чалавек жывой сілы праціўніка.
У далейшым пасля прыбыцця падрадзялення ўзмацнення падпалкоўнік Цымерман К. А. адмовіўся ад шпіталізацыі і працягвае камандаваць падрадзяленнем.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Канстанцін Анатолевіч Цымерман на сайце «Героі краіны»
- Указ Прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні Архівавана 18 жніўня 2008.
- Герой Расіі: «Мы чакалі дапамогі двое сутак» Архівавана 17 жніўня 2008. LIFE.RU
- Біяграфія Д. Ветчынава і К. Цымермана на сайце міністэрства абароны Расіі
- Расія ўзнагародзіла сваіх герояў-міратворцаў Архівавана 17 мая 2012. (Лента ПМР)