Перайсці да зместу

Канстанцін Віктаравіч Карпінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Віктаравіч Карпінскі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1978(1978-06-27) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці псіхолаг
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Канстанцін Віктаравіч Карпінскі (нар. 27 чэрвеня 1978(1978-06-27), Гродна) — беларускі псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 2000 годзе з адзнакай факультэт псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі», у 2003 годзе таксама з адзнакай — юрыдычны факультэт ГрДУ па спецыяльнасці «Юрыст»[1].

У 2000—2002 гадах вучыўся ў аспірантуры ГрДУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Псіхалагічная карэкцыя сэнсавай рэгуляцыі жыццёвага шляху правапарушальнікаў» ў БДПУ імя Максіма Танка. З 2005 года — дацэнт[1].

У 2011—2014 гадах вучыўся ў дактарантуры Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага. У 2017 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Сэнсажыццёвы крызіс у развіцці асобы: фенаменалогія, механізмы, заканамернасці» ў Псіхалагічным інстытуце Расійскай акадэміі адукацыі. Прайшоў працэдуру настрыфікацыі ў Беларусі. З 2018 года — прафесар[1].

Выкладае курсы «Псіхалогія асобы», «Псіхалогія мыслення», «Метады псіхалогіі», «Метадалогія псіхалагічнага даследавання», «Судова-псіхалагічная экспертыза», а таксама аўтарскі спецкурс «Псіхалогія жыццёвага шляху асобы»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяліст у вобласці псіхалогіі асобы, псіхалогіі развіцця, псіхадыягностыкі, юрыдычнай псіхалогіі і судова-псіхалагічнай экспертызы. Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — псіхалогія жыццёвага шляху асобы, псіхалогія суб’екта, псіхалогія прафесійнай кар’еры, псіхалогія сэнсу жыцця і сэнсажыццёвага крызісу, а таксама псіхаметрычная распрацоўка новых методык дыягностыкі асобы. Асноўная сфера навукова-практычнай дзейнасці — судова-псіхалагічная экспертыза па крымінальных справах і грамадзянскіх спрэчках[1].

Аўтар больш 300 навуковых публікацый, у тым ліку 15 кніг і звыш 200 артыкулаў у айчынных і замежных якія рэцэнзуюцца навуковых часопісах[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заахвочваўся стыпендыямі імя Я. Купалы (1998), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Фонду Каралевы Ядвігі пры Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 2002), Урада Польшчы (2005), Прэзідэнта Беларусі для таленавітых маладых навукоўцаў (2006)[2].

Узнагароджаны граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1998, 2004, 2005), дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000); граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2002, 2005), ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2003), граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003, 2005, 2007), ганаровай граматай Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна (2006), ганароваяй граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2007), ганаровай граматай Упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2008), граматай Міністэрства адукацыі Беларусі (2009)[3][2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Константин Викторович Карпинский
  2. а б в О сотрудниках Эксперим псих. web.archive.org (9 чэрвеня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2024.
  3. Наши выпускники. psf.grsu.by. Праверана 17 чэрвеня 2024.