Дабрыня
Дабрыня | |
---|---|
![]() Дабрыня едзе да Полацка, мініяцюра Ліцавога зводу. | |
Нараджэнне | не пазней за 946 |
Смерць | 1007[1] |
Бацька | Мал |
Дзеці | Канстанцін Дабрыніч |
![]() |
Дабрыня (да 946—1007) — дзядзя, радца і военачальнік ноўгарадскага, а потым кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Брат Малушы. Прататып быліннага персанажа Дабрыні Мікіціча.
Калі ў 970 годзе вялікі князь Святаслаў падзяліў Русь паміж двума старэйшымі сынамі, ноўгарадскія паслы, нібыта, па падказцы Дабрыні, прасілі да сябе князем Уладзіміра, які урэшце і паехаў княжыць у Ноўгарад з дзядзем.
У 977 годзе вярнуўшыся са Скандынавіі ў Ноўгарада і пачаўшы змаганне з братам, кіеўскім князем Яраполкам, па радзе Дабрыні Уладзімір сватаўся Рагнеды, дачкі полацкага ўладара Рагвалода, але тая ўжо аказалася сасватанай за Яраполка. Быццам, адказ Рагнеды: «Не хачу разуць рабыніча» — абразіў Дабрыню, як такім чынам брата рабыні, і пасля перамогі над Рагвалодам, Дабрыня, паводле летапісу, загадаў пляменніку згвалціць Рагнеду — «быць з ёю перад бацькам яе і маці».
Стаўшы адзіным князем на Русі, Уладзімір паставіў дзядзьку пасаднікам у Ноўгарадзе, Дабрыня па прыкладзе пляменніка, стварыў на беразе Волхава паганскае капішча з балванам Пяруна, а праз чатыры гады пасля хрышчэння наўгародцаў сам жа скінуў балвана ў раку.
З Ноўгарада ў 985 годзе Дабрыня разам з Уладзімірам хадзіў вайной на Волжскую Булгарыю. Мір з булгарамі быццам быў заключаны па радзе Дабрыні, які быццам казаў, што багаты народ, які носіць боты, не будзе плаціць даніну, для даніны трэба знайсці народ у лапцях.
Удзел Дабрыні ў хрышчэнні наўгародцаў у 989 годзе, звычайна, лічаць пэўным, але звесткі летапісаў пра гэта блытаныя. Падрабязнасці падзей, перададзеныя Тацішчавым паводле аднаму яму вядомага Іакімаўскага летапісу, як думаюць, грунтуюцца на ноўгарадскай прымаўцы «Пуцята хрысціў мячом, а Дабрыня агнём».
Праз некаторы час ноўгарадскім пасаднікам стаў сын Дабрыні — Канстанцін Дабрыніч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Добрыня Малкович // Русский биографический словарь — СПб.: 1905. — Т. 6. — С. 483–485.