Канстанцін Леанідавіч Лукашык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Леанідавіч Лукашык
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя стралковы спорт
Нарадзіўся 18 верасня 1975(1975-09-18) (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 176 см
Вага 73 кг[1]

Канстанцін Леанідавіч Лукашык (нар. 18 верасня 1975, Гродна) — беларускі алімпійскі чэмпіён. Заслужаны майстар спорту па кулявой стральбе (пісталет). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992). Удзельнік XXVI Алімпійскіх гульняў (1996). Удзельнік XXVII Алімпійскіх гульняў (2000). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003).

Спортам пачаў займацца з 12 гадоў. Выступаў за гродзенскі клуб «Дынама». У 1991 годзе выступаў у складзе зборнай СССР і заняў першае месца на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод юніёраў. З 1992 года стаў выступаць за зборную Беларусі. У 1992 годзе адправіўся на Алімпійскія гульні ў Барселоне, дзе заваяваў залаты медаль у стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м[2].

Зноскі