Канстанцін Лявонавіч Аганесян
Канстанцін Лявонавіч Аганесян | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1984[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Levon Hovhannisyan[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры[1] |
Партыя | |
Узнагароды |
Канстанцін Лявонавіч Аганесян (арм.: Կոստանդին Լևոնի Հովհաննիսյան; 19 снежня 1911, Тыфліс — 4 чэрвеня 1984, Ерэван[3]) — армянскі савецкі архітэктар і археолаг. Доктар архітэктуры (1967), Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961)[3]. Ён быў кіраўніком археалагічнай экспедыцыі, якая займалася раскопамі старажытнага Урарцкага горада Эрэбуні (размешчанага на ўзгорку Арын-Берд, ці «крывавая крэпасць», у Ерэване)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Канстанцін Аганесян нарадзіўся 19 снежня 1911 года ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі) у сям'і медыка Лявона Аганесяна (1885—1970). Скончыў Ерэванскі Політэхнічны інстытут у 1932 годзе і адразу ж пачаў працаваць пад кіраўніцтвам армянскіх архітэктараў Аляксандра Таманяна і Мікалая Буніяцяна (у 1933—1934 і 1934—1941 гадах адпаведна)[5]. У якасці архітэктара Аганесян спраектаваў мноства савецкіх шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб'ектаў, якія былі пабудаваны ў Ерэване і наваколлі[5]. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне[6].
У 1950 годзе ён быў прызначаны кіраўніком прац археалагічнай каманды, што займалася раскопамі старажытнай Урарцкай крэпасці Эрэбуні, размешчанай да паўднёвага ўсходу ад сучаснага Ерэвана. Менавіта Аганесян першым вызначыў узгорак Арын-Берд як месцазнаходжанне Эрэбуні, засноўваючыся на надпісах знойдзеных у наваколлі горада[7]. Аганесян скарыстаў тое, што засталося ад Эрэбуні, у якасці глебы для рэканструкцыі крэпасці і аднаўлення яе выгляду на момант пабудовы ў 782 годзе да н.э.[8].
Раскопы Эрэбуні працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, і Аганесян заставаўся іх кіраўніком да 1969 года. Аганесян узначальваў Упраўленне па ахове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Дзяржбуда Армянскай ССР 1953 па 1979 год[3]. Ён быў таксама прафесарам у сваёй Альма-матэр, выкладаючы ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце з 1955 па 1971 год[5].
Асноўныя пабудовы
[правіць | правіць зыходнік]- Жылы дом Хімкамбіната ў Кіравакане[6].
- Жылы дом МУС па пр. Баграмяна ў Ерэване[6].
- Упраўленне міліцыі (цяпер МУС РА) у Ерэване[6].
- Пажарнае дэпо ў Ерэване[6].
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Էրեբունի, Ե․, 1968;
- Էրեբունիի որմնանկարները, Ե․, 1973;
- Ճարտարապետական հուշարձանների վերանորոգումը Սովետական Հայաստանում, Ե․, 1978;
- Зодчий Трдат, Е․, 1951;
- Архитектура Тейшебаини, Е․, 1955 /Археологические раскопки в Армении, № 6, Кармир Блур IV/;
- Архитектура Эребуни, Е․, 1961 /Археологические раскопки в Армении, № 9, Арин Берд I/;
- Эребуни /соавтор/, М․, 1979;
- Крепость Эребуни, Е․, 1980.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961).
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Армянскай ССР (1957).
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. Այվազյան — Երևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005. — Т. 1.
- ↑ а б в ՀՈՎՀԱՆՆԻՍՅԱՆ Կոստանդին Լևոնի // Армянская краткая энциклопедия
- ↑ Chahin, Mack (2001). The Kingdom of Armenia: A History. London: RoutledgeCurzon. pp. 113–114. ISBN 0-7007-1452-9.
- ↑ а б в (арм.) Anon. «Հովհաննիսյան, Կոստանդին». Армянская советская энциклопедия. том VI, 1980, c. 570.
- ↑ а б в г д Оганесян Константин Левонович(недаступная спасылка). Союз архитекторов Армении. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
- ↑ Chahin. Kingdom of Armenia, p. 79.
- ↑ Guzsik, Tamás. Selected passages from the history of the Armenian Architecture I. — Prehistoric Era, Antiquity Архівавана 19 ліпеня 2011.. Periodica Polytechnica , p. 43. October 11, 2006. Retrieved July 24, 2008.
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Дактары архітэктуры
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Армянскай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Археолагі СССР
- Архітэктары СССР