Канстанцін Маркавіч Акаловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Маркавіч Акаловіч
Konstantin M. Okolovich.jpeg
Дата нараджэння: 17 (29) верасня 1872
Дата смерці: 1933
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Адукацыя:
Веравызнанне: Праваслаўе
Род дзейнасці: член Дзяржаўнай думы IV склікання ад Мінскай губерні

Канстанцін Маркавіч Акаловіч (17 (29) верасня 1872 — 1933) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Мінскай губерні (член Савета фракцыі правых).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Свяшчэннік. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Дэпутат епархіяльных і акруговых з’ездаў духавенства Мінскай епархіі. Епархіяльны місіянер, сакратар Віленскага епархіяльнага місіянерскага камітэта. Настаяцель Знаменскай царквы г. Вільня, памагаты гарадскога благачыннага, член упраўлення Мінскага духоўнага вучылішча. Рэдактар мясцовага «Братэрскага лістка», складальнік малітоўнікаў для простага народа, аўтар брашур русафільскага і антыкаталіцкага зместу.

Абраны ў Дзяржаўную думу (1912). У ёй выступаў пераважна па пытаннях, звязаных з каталіцкай экспансіяй у паўднёва-заходніх губернях Расіі, супраць уніятаў, сектантаў і яўрэяў, а таксама за ўмацаванне маральных і рэлігійных асноў рускага грамадства. Член думскай камісіі па пытаннях веравызнання (намеснік старшыні) і камісіі па працоўных пытаннях.

Служыў у царкве Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы пры Дэпартаменце агульных спраў МУС да яе зачынення ўладамі летам 1918 года. Пазней служыў у латвійскіх прыходах РПЦ да сваёй смерці ў 1933 годзе.