Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў
Дата нараджэння 24 ліпеня 1927(1927-07-24)
Месца нараджэння Гомель, Беларуская ССР
Дата смерці 29 сакавіка 2012(2012-03-29) (84 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера фалькларыстыка, беларусістыка
Месца працы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1971)
Навуковае званне прафесар (1980)
Альма-матар Гомельскі педагагічны інстытут

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў (24 ліпеня 1927, Гомель, БССР, СССР29 сакавіка 2012, Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 г. скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 г. і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.

Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.