Кантрапост
Кантрапост (ад італ.: contrapposto — «супрацьлегласць») прыём выявы фігуры ў мастацтве, пры якім становішча адной часткі цела кантрастна супрацьпастаўлена становішчу іншай часткі[1].
Кантрапост дынамізуе рытм фігуры, дазваляе перадаць яе рух ці напругу, не парушаючы агульнай раўнавагі формаў, узмацняе трохвымернасць выявы. Гэта значыць кантрапост — становішча раўнавагі (супакою), стваранае з процілеглых адзін аднаму рухаў.
Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
- верхняя частка корпуса можа быць паказана ў павароце, ніжняя — франтальна
- вага фігуры засяроджана на адной назе, у той час, як іншая свабодная, хоць і не аддзяляецца ад падножжа
- ненагружаная нага выцягваецца ці згінаецца
- таз, абапіраючыся на адну нагу, адціскаецца ўверх і прымае ледзь касое становішча
- плячо над ненагружанай нагой прыўздымаецца ўверх
Калі цела знаходзіцца ў кантрапосце, вось апорнай канечнасці накіравана вонкі і дагары, а вось цела накіравана да сагнутай нагі, і абедзве восі ў выніку сыходзяцца.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кантрапост выкарыстоўваўся ў антычным мастацтве пачынаючы з ранняй класікі. У Каноне Паліклета аўтар характарызуе яго як неабходную частку прыгажосці. Знікшы ў эпоху Сярэднявечча, кантрапост быў уваскрэшаны майстрамі Рэнесансу, напрыклад, Данатэла.
Рэзкія кантрапосты з'яўляюцца характэрнымі для маньерызму і барока.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- M. Porębski, Dzieje sztuki w zarysie. Od paleolitu po wieki średnie. Tom 1, Warszawa 1976. (пол.)
- Słownik terminologiczny sztuk pięknych, Warszawa 2006. (пол.)
- Andrew Stewart, One Hundred Greek Sculptors: Their Careers and Extant Works Polykleitos of Argos, 16.72 (анг.)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кантрапост