Капліца Святых Яхіма і Ганны (Агароднікі)
| Славутасць | |
| Капліца Святых Яхіма і Ганны | |
|---|---|
| | |
| 53°43′05″ пн. ш. 25°27′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Дата заснавання | 1755 |
| Дата пабудовы | 1760-я |
Капліца святых Іахіма і Ганны — мураваная каталіцкая капліца на паўночнай ускраіне вёскі Агароднікі Ганчарскага сельсавета Лідскага раёна на вясковых могілках, помнік архітэктуры неакласіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм быў фундаваны ў 1755 г. Салагубамі ў сваім маёнтку Вашкевічы як філіяльны касцёл парафіі Ельня[1]. Краязнаўца Анатоль Кулеш сцвярджае, што касцёл пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Петрунэлі, якога запрасіў у 1763 годзе мецэнат будоўлі.
Некалькі разоў касцёл у Вашкевічах цярпеў ад пажару. У XIX ст. адбудоўваўся Ленскімі (верагодна, у гэты час ён і атрымаў цяперашні выгляд). Пасля апошняга пажару, у 1975 годзе, знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане.
Будынак быў адноўлены па праектных дакументах, якія захоўваюцца ў Гродзенскім абласным архіве. Рэстаўрацыйныя работы пачаліся ў сярэдзіне 1990-х гг. і былі закончаны да 26 чэрвеня 2000 года, да дня святых Іахіма і Ганны, імя якіх носіць капліца. Аднак, падчас гэтых прац не быў адноўлены антаблемент, і галоўны фасад страціў адзін з характэрнейшых элементаў стылю.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Капліца вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад аднасхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаны 6-калонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім надбудавана 2-ярусная 4-гранная вежачка з крыжом. З тыльнага боку далучана прамавуголная апсіда. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ K. Pyzel. Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego. T. 2 (польск.). polona.pl (2008). Праверана 27 лістапада 2025.
