Капліца (Поня)
Выгляд
| Капліца праваслаўная | |
| Капліца | |
|---|---|
| | |
| 54°45′22″ пн. ш. 27°38′59″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Поня |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Маладзечанская |
| Тып будынка | Капліца |
| Будаўніцтва | 1939 |
| Стан | дзейная |
Капліца ў Поні — праваслаўная капліца ў вёсцы Поня Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Месціцца ў цэнтры вёскі, ля скрыжавання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваная з цэглы ў 1939 годзе, атынкаваная.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Кубападобны ў плане аб’ём з трохграннай алтарнай часткай, з трохвугольным франтонам з дошак на галоўным фасадзе. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай, над уваходнай часткай — квадратная вежачка з шатровым дахам. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Поня)- Капліца (Поня) на сайце Radzima.org
- Капліца (Поня) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
