Капыльскі дзяржаўны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капыльскі дзяржаўны каледж
Дата заснавання 1980
Тып каледж
Дырэктар Пяткевіч Анатоль Францавіч
Размяшчэнне Капыльскі раён, аг. Мажа
Адрас вул. Сонечная 1
uokopgk.by

Капыльскі дзяржаўны каледж  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў аг. Мажа Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 г. Дзяржаўны камітэт БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР было заснавана Капыльскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 67 механізацыі сельскай гаспадаркі.

За час існавання навучальная ўстанова некалькі раз змяняла назву: прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 211 сельскагаспадарчай вытворчасці; сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй; дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях:

  • Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў. Тэхналогія зварачных работ
  • Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў
  • Тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў. Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка
  • Гандлёвая справа. Грамадскае харчаванне
  • Аздобныя будаўнічыя работы. Вытворчасць будаўніча-мантажных работ. Тэхналогія зварачных работ
  • Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
  • Аперацыйная дзейнасць у лагістыцы

Зноскі