Карабанавічы (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Карабанавічы
54°31′46″ пн. ш. 30°44′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Карабанавічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000467шыфр 213В000467
Map

Карабанавічы — археалагічны помнік каля вёскі Карабанавічы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на мысе правага берага ракі Дубровенка (Задубровенка), каля могілак, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 70×40 м, выцягнута з захаду на ўсход. Усходні бок гарадзішча ўмацаваны валам вышынёй да 4 м і ровам глыбінёй да 3 м. Стромкасць схілаў каля 60°. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,5-1,5 м. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Змешчана за 1 км на поўдзень ад гарадзішча-1 у напрамку в. Цілавічы. Пляцоўка 60×30 м. З заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 1,8-2 м і двума равамі глыбінёй 1,5-1,7 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішчы (в. Карабанавічы) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 265.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)