Ісак Абрамавіч Сербаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з І. Сербаў)
Jump to navigation Jump to search
Ісак Абрамавіч Сербаў
Isaak Serbov on stamp.jpg
Паштовая марка Беларусі
Дата нараджэння 13 (25) мая 1871
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1943(1943-01-21) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, археолаг
Навуковая сфера этнаграфія, археалогія, фальклор
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Ісак Абрамавіч Сербаў на Вікісховішчы

Ісак Абрамавіч Сербаў (25 мая 1871, в. Кульшычы, Прапойскі павет (зараз Слаўгарадскі раён) — 21 студзеня 1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922)[1], кандыдат гістарычных навук (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 мая 1871 года ў вёсцы Кульшычы Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці). У 1892 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у Мінску і іншых гарадах. У 19101913 гадах як сябра Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў Беларусь. У 1918 годзе скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут. У 19191921 гадах працаваў у аддзелах народнай асветы Магілёўскай і Гомельскай губерняў, узначальваў працы па зборы і ахове помнікаў гісторыі і мастацтва. З 1923 года працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1925 года сакратаром секцыі этнаграфіі Інбелкульта. У другой палове 1920-х гадоў даследаваў курганы дрыгавічоў каля Мінска і Мазыра. З 1929 года навуковы сакратар кафедры этнаграфіі і фальклора Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў выкладчыкам у Тамбоўскім педагагічным інстытуце[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1900 года вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва, на аснове якіх у 1951 годзе быў выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва». Першым сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіранні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Вандроўкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915).

У 1920-х гг. праводзіў раскопкі магільніка 5—8 стст. каля Новага Быхава, даследаваў курганы дрыгавічоў каля Мазыра і Мінска, крывічоў уздоўж ракі Ушача, радзімічаў каля Новага Быхава і ў басейнах Проні і Ухлясці. Вывучыў каля 100 насыпаў, даследаваў і зрабіў апісанне больш за 30 гарадзішчаў, селішчаў і стаянак[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусы-сакуны. Краткий этнографический очерк. Пг., 1915.
  • Поездки по Полесью 1911 и 1912 гг. Вильна, 1914.
  • Аб беларускай народнай песні // Гоман, 1918.
  • Археалагічныя раскопкі ў аколіцах Менску ў 1925 г. Мн., 1927.
  • Вічынскія паляне. Мн., 1928.
  • Археалагічныя помнікі Ушацкага раёна Полацкай акругі // Зал. аддз. гуманіт. навук БАН. Мн., 1930. Кн. 11. Пр. ар-хеал. камісіі, т. 2.
  • Археалагічныя абследаванні ў вадазборах рэк Проні — Ухлясці ў был. Магілёўшчыне // Працы секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАН. Мн., 1932. Т. 3.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 344. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Вяргей В. С. Сербаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 344. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Чубур А. А. Примечания к с. 1003 / Очарованный древностью. Константин Михайлович Поликарпович: жизнь, открытия, ученики. (Люди белорусской науки). — Мн.: «Белорусская наука», 2009. 216 с., илл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]