Караблікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Караблікі
Nautilus-JB-01.jpg
Жывы Nautilus pompilius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nautilus Linnaeus, 1758

Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   555825
NCBI   34572
EOL   38589

Кара́блікі, таксама Наўты́лусы[1] (Nautilus) — род галаваногіх малюскаў, прамыя сваякі васьміногаў, некаторыя наўтылусы жылі на Зямлі 500 мільёнаў гадоў назад, у палеазойскую эру. Адзіныя сярод сучасных галаваногіх малюскаў, якія маюць вонкавую спіральназакручаную ракавіну. Род налічвае 6 відаў, пашыраных ва ўсходняй частцы Індыйскага і заходняй частцы Ціхага акіянаў[2].

Дасягаюць вагі ў 1,8[2] кг. Спіральная ракавіна дыяметрам 15—23 (да 30[2] см), з унутранага боку пакрытая перламутрам, падзелена на 35—38 камер, паслядоўна злучаных доўгім сіфонам. Сам малюск жыве ў пярэдняй, самай вялікай камеры. Ракавіна выкарыстоўваецца як паплавок і баласт. Нагнятаючы ў камеру ракавіны біягаз, або выштурхоўваючы яго, наўтылус здольны усплываць да паверхні вады або апускацца ў яе тоўшчу. Асноўныя органы пачуццяў шчупальцы. Самцы маюць 66 шчупальцаў, самкі — 94[2].

Жывуць на роўным дне на глыбіні да 750[2] м. Кормяцца ракападобнымі і рыбамі[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 214. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.