Авіяносец

Авіяносец — клас ваенных караблёў, асноўнай ударнай сілай якіх з’яўляецца палубная авіяцыя.
Авіяносцы маюць палётную палубу і іншыя сродкі забеспячэння ўзлёту і пасадкі самалётаў, а таксама ангары, тэхнічныя сродкі абслугоўвання і запраўкі авіятэхнікі, сродкі кіравання і забеспячэння палётаў.
Цяперашні стан
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час авіяносцы з'яўляюцца найбуйнейшымі ваеннымі караблямі знаходзячыміся ў эксплуатацыі. Авіягрупа, якая базіруецца на борце, складаецца з некалькіх дзясяткаў самалётаў, у лік якіх могуць уваходзіць знішчальнікі, штурмавікі, самалёты-запраўшчыкі, самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання, супрацьлодкавыя самалёты, самалёты-разведчыкі і самалёты РЭБ. Разам з гэтым, авіяносец размяшчае таксама групай верталётаў, якія ўяўляюць сабой пошукава-выратавальныя, выведвальныя, супрацьлодкавыя і транспартныя машыны.
У цяперашні час толькі дзесяць дзяржаў маюць у складзе сваіх флатоў авіяносцы і яшчэ тры — патэнцыйна авіяносцы (фармальна — універсальныя дэсантныя караблі-верталётаносцы).
| Краіна | На ўзбраенні (у рэзерве) | Будуецца |
|---|---|---|
| 12 | 1+3 | |
| 3 | 1 | |
| 1+1 | 1+1 | |
| 2 | 1 | |
| 1 | 2 | |
| 2 | 0 | |
| 2 | 0 | |
| 2 | 0 | |
| 1 | 1 | |
| 1 | 0 | |
| 1 | 0 | |
| 1 | 0 |
Гістарычна авіяносцы былі таксама ў складзе ВМС Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Аргенціны, Канады, Нідэрландаў.