Каралеўскі палац (Варшава)
Славутасць | |
Каралеўскі палац | |
---|---|
польск.: Zamek Królewski w Warszawie | |
52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Giovanni Battista Trevano[d] |
Дата заснавання | 1598 |
Сайт | zamek-krolewski.pl (польск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўскі замак у Варшаве (польск.: Zamek Królewski w Warszawie) быў пабудаваны ў 1598—1618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам на месцы сярэднявечнага замка мазавецкіх князёў. Палац быў узведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадской забудовы 60-метровай Сігізмундавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаванні Смаленска.
Палац-замак падвяргаўся рабаванню падчас шведскага нашэсця сярэдзіны XVII стагоддзя і Паўночнай вайны. Хоць і Ян Сабескі, і Аўгуст III фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленне струхлелага будынка звязана з імем апошняга караля, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па яго ініцыятыве ўздоўж Віслы было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр'ерамі ў стылі класіцызма, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых залаў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус каралеўскай бібліятэкі, якая злучала замак з барочным палацам «Пад бляхай».
У прамежку паміж сусветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоў і перабудоў розных эпох, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзідэнт Ігнацы Масціцкі. З пачаткам Другой сусветнай вайны нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго планамернаму і бязлітаснаму разбурэнню.
Пасля вайны месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі сойм канчаткова адмовіўся ад планаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэнне аднавіць палац па фрагментах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагоддзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 года. Аркады Кубіцкага былі перададзеныя для карыстання ў 2009 годзе.
Цяпер у палацы музей, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбранта і Матэйкі («Стэфан Баторый пад Псковам»), старыя выгляды Варшавы пэндзля Белота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касцюшкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Andrzej Rottermund, Zamek Królewski w Warszawie, Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa, 2002, ISBN 83-221-0746-3
Інтэр'еры
[правіць | правіць зыходнік]-
Палата дэпутатаў -
Палацавая капэла -
Зала карцін Каналета -
Тронная зала -
Нацыянальная зала -
Зала асамблей -
Пакой для нарад -
Мармуровы пакой