Перайсці да зместу

Караліна Брунстром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караліна Брунстром
Дата нараджэння 1 студзеня 1803(1803-01-01)
Дата смерці 25 студзеня 1855(1855-01-25) (52 гады)
Грамадзянства
Прафесія балерына

Караліна Брунстром (шведск.: Carolina Brunström, 1 студзеня 1803 — 25 студзеня 1855) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Шведскага каралеўскага балета ў 1810-я — 1820-я гг.

Ва ўзросце 12 галоў Караліна Брунстром паступіла вучыцца ў Каралеўскі балет Швецыі. У 1820 годзе стала прымай-балерынай Каралеўскага балета і на працягу ўсёй кар’еры Кураліну лічылі зоркай балета.

Караліна выконвала ролю Фані ў «Den ädelmodige Fürsten» Джавані Амбразіяні  (англ.), танчыла ў балеце да оперы «Есанда» Луі Шпора  (руск.), была адной з трох грацый у балеце-пантаміме «Kärleken och gracerna» («Каханне і тры грацыі») разам з Густаўвай Кальсеніус і Шарлотай Альм, Сафі Дагін у ролі Венеры, Шарлот Ліндмарк у ролі Амура і Пэрам Эрыкам Вальквістам  (англ.) у ролі пастуха.

Караліна пайшла з балета на піку сваёй кар’еры ў 1830 годзе, каб прысвяціць сябе дому і дзецям.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Караліна Брунстром мела працяглыя адносіны з Густавам Гансам фон Ферсенам (1802—1839), сынам і спадчыннікам Фабіян фон Ферсен  (англ.), і нарадзіла яму некалькіх дачок. Фон Ферсен, будучы багатым чалавекам, набыў для яе дом, забяспечыў ёй і дзецям нябеднае існаванне і абяцаў ажаніцца, калі ў яе народзіцца сын. Аднак у Караліны нараджаліся толькі дзяўчынкі, і Густаў па патрабаванні маці ўзяў шлюб з дваранкай. Густаў памёр у 1839 годзе і афіцыйна лічыўся бяздзетным.[1]

Караліна пайшла з жыцця ва ўзросце 52 гадоў.