Караліна Гранберг
Караліна Гранберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1818 |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1884 (66 гадоў) |
Муж | Friedrich Moritz Friebel[d] |
Прафесія | балерына |
Караліна Дэзідэрыя Гранберг (шведск.: Carolina Desideria Granberg, 31 сакавіка 1818 — 2 кастрычніка 1884) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Каралеўскага балета Швецыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Караліна Гранберг нарадзілася ў Стакгольме ў 1818 годзе.
У 1834 годзе Караліна стала вучаніцай Сафі Дагін.
З 1838 да 1855 Караліна была прыма-балерынай Каралеўскага балета Швецыі. Разам з Сафі Дагін, Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Альм лічылася адной з вядучых танцорак шведскага балета сярэдзіны XIX стагоддзя.[1]
Пасля шлюбу з Фрыдрыхам Морыцам Фрыбелем , музыкам Каралеўскага прыдворнага аркестра , у 1840 годзе стала Каралінай Фрыбель.
Вядома, што падчас гастрольнага выступу Марыі Тальёні ў Стакгольме ў 1841 годзе Караліна брала ў яе ўрокі.
У 1855 годзе Караліна Фрыбель пакінула балетную сцэну з поўнай каралеўскай пенсіяй — прывілеем, якога раней яшчэ не было.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод яе партый — партыя адной з трох грацый з Адальфінай Фегерстэт і Шарлотай Эк у дывертысменце «Ett mythologiskt divertissement» Андэрса Селіндэра , у якім Селіндэр быў Апалонам, Сафі Дагін Венерай і Шарлота Норберг Каханнем; партыя ў балеце «Robert» з Дагін і Хрысціянам Іагансонам ; Pas de cinq з Сафі Даген, Шарлотай Норберг, Адальфінай Фегерстэт і французскім запрошаным артыстам Франсуа Лефеўрам.
Караліну апісваюць як «сільфічную місіс Фрыбель», і кажуць, што яна была «адной з самых цудоўных танцоўшчыц, а таксама паспяхова выконвала качучу».[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar 7. Under Karl Johanstiden : 1835—1838
- ↑ Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar