Качуча
Качуча (ісп.: cachucha — маленькая лодка) — іспанскі народны танец.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Качуча з’яўляецца андалускім танцам сольнага выканання ў 3/4 або 3/8 такту, падобным з балеро. Паходзіць з паўднёва-іспанскай правінцыі Кадыс (па іншых дадзеных — з Кубы). Традыцыйна качучу могуць танчыць як мужчыны, так і жанчыны. Звычайна танец суправаджаецца стукам кастаньет і прытаптываннем абцасаў (цапатэада).
У XIX стагоддзі качуча была адным з любімых танцаў, якія выконваліся на розных сцэнах Еўропы. У тэатры качуча ўпершыню з’яўляецца ў балеце да оперы «Дзева возера » (1812), затым — у балеце Жана Каралі «Кульгавы нячысцік » (1836), дзе яе танчыла балерына Фані Эльслер — у яе выкананні гэты танец стаў сапраўднай сенсацыяй. Гэтую качучу таксама танчыла Люсіль Гран, а пазней у 1910 годзе — Ганна Паўлава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.636