Каралінгская архітэктура


Каралінгская архітэктура — стыль Паўночна-Еўрапейскай дараманскай архітэктуры , які адносіцца да перыяду Каралінгскага Адраджэння канца VIII — IX стагоддзяў, калі Каралінгская дынастыя панавала ў Заходнееўрапейскай палітыцы. Гэта была свядомая спроба пераймаць Рымскай архітэктуры , і з гэтай мэтай майстры запазычылі ад раннехрысціянскай і візантыйскай архітэктуры, але, тым не менш, увялі і ўласныя новаўвядзенні, надаўшы ў выніку сваім творам ўнікальны характар.
Вартоўня ля ўваходу ў Лоршскі кляштар, пабудаваны каля 800 года, з’яўляецца прыкладам класічнага натхнення для Каралінгскай архітэктуры, пабудаваная як трайная арачная зала, што дамінуе над варотамі, з арачным фасадам, перамежнага класічнымі калонамі і пілястрамі наверсе
Палацінская капэла ў Аахене была пабудавана паміж 792—805 і была натхнёная васьмікутнай юстыніянаўскай царквой Сан-Вітале ў Равене, пабудаванай ў VI стагоддзі, але ў Аахене зроблены высокі манументальны заходні ўваходны комплекс, які цяпер называецца вестверк — rаралінгская інавацыя.
Каралінгскія храмы, як правіла, з’яўляюцца базілікамі, як раннехрысціянскія храмы ў Рыме, і звычайна маюць вестверкі, якія, магчыма, сталі папярэднікамі для заходніх фасадаў пазнейшых сярэднявечных сабораў. Арыгінальны вестверк захаваўся сёння ў абацтве Корвей , пабудаваным у 885 годзе.
Значныя прыклады[правіць | правіць зыходнік]
- Лоршскі кляштар, вартоўня (каля 800)
- Бенедыкцінскі манастыр Святога Іаана , Мюстаір (каля 800)
- Палацінская капэла ў Аахене (792—805)
- Араторый у Жэрміньі-дэ-Прэ (806)
- Імператарскі палац у Інгельхайме (завершаны пасля 814)[1]
- Абацтва ў Сен-Фільбер-дэ-Гран-Лье (815)
- Саборная царква Святога Урсмара ў Лобе , Бельгія (819—823)
- Царква Святога Міхаіла ў Фульдзе , ратонда і крыпта (822)
- Базіліка Эйнхарда ў Штайнбаху (827)
- Царква Святога Юстына ў Франкфут-Хёхсце (830)
- Замак Бройх , Мюльгайм-на-Руры (884)
- Абацтва Корвей (885)
- Царква Святога Георгія на востраве Райхенау (888)
Значныя каралінгскія архітэктары[правіць | правіць зыходнік]
- Ода Мецкі , архітэктар Ахенскага палаца з Палацінскай капэлай
Зноскі
- ↑ A Visitor's Guide to Carolingian Germany and the Low Countries . Праверана 6 June 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Conant, K. J. (1978) Carolingian and Romanesque Architecture, 800—1200
- Pevsner, N. (1963) An Outline of European Architecture