Кара Дэлевінь
Кара Дэлевінь | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1992[1][2][3] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см[4] |
Колер валасоў | блонд[d] |
Грамадзянства |
Ка́ра Джо́селін Дэлеві́нь (англ.: Cara Jocelyn Delevingne; 12 жніўня 1992, Лондан — брытанская супермадэль і актрыса. Адна са «стылёвых людзей фэшн-індустрыі ва ўзросце да 45 гадоў» на думку амерыканскай версіі часопіса Vogue[5]. У рэйтынгу «50 супермадэлей свету» прафесійнага партала Models.com займае 5 месца[6], а ў рэйтынгу брытанскай Evening Standard «1000 самых уплывовых асоб 2011 года» знаходзіцца ў катэгорыі «самых запрашаных»[7].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кара Дэлевінь — унучка былога кіраўніка дзяржаўнай камісіі «Англійская спадчына » сэра Джосліна Стывенса. Маці — Пандора — персанальны шопер брытанскай сеткі крам Selfridges, а бацька Чарлз — праектант жытла. Вырасла ў асабняку ў прэстыжным лонданскім раёне Белгрэйвія , скончыла прыватную школу Bedales. Старэйшая сястра — Хлоя, сярэдняя — мадэль Попі Дэлевінь.
Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе Дэлевінь, разам з мадэлямі Ідзі Кэмпбел і Джордан Дан , стала тварам касметычнага брэнда Burberry Beauty. Разам з акцёрам Эдзі Рэдмейнам была тварам рэкламнай кампаніі «вясна/лета 2012» Burberry (фатограф Марыа Тэсціна ). Брала ўдзел у рэкламных кампаніях H&M Authentic Collection (2011), Dominic Jones Jewellery (2012), Blumarine і Zara. Брытанская версія часопіса Vogue назвала Дэлевмнь «зорным тварам» сезона «восень/зіма 2012—2013» за ўдзел у паказах Shiatzy Chen, Jason Wu, Oscar de la Renta , Burberry , Dolce & Gabbana , Fendi , Stella McCartney і Chanel .
У лістападзе 2012 года Дэлевінь атрымала званне «Мадэль года» ад British Fashion Awards[8].
У снежні 2012 года Дэлевінь падпісала кантракт з DKNY і стала афіцыйным тварам маркі на сезон «вясна/лета 2013». Адна з мадэлей, якая ўдзельнічала доўгі час у здымках калекцый для інтэрнэт-крамы Asos.
У 2014 годзе Кара Дэлевінь стала тварам Topshop у рэкламнай кампаніі восень/зіма 2014 года[9].
Актрыса[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаючы з 2012 года Дэлевінь іграла эпізадычныя ролі. У 2013 годзе Дэлевінь знялася ў кароткаметражным фільме The Return і агучыла дыджэя на станцыі Non Stop Pop у відэагульні Grand Theft Auto V.
2 снежня 2014 года прайшла кастынг для фільма «Атрад самагубак » на ролю галоўнага антаганіста — Чараўніцы[10].
12 мая 2015 года Люк Бесон на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што запрасіў Кару Дэлевінь на галоўную ролю ў фільм «Валерыян і горад тысячы планет»[11], прэм'ера якога адбылася 21 ліпеня 2017 года.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца бісексуалкай[12]. Сустракалася з актрысай Мішэль Радрыгез[13].
З канца 2014 сустракалася са спявачкай Эні Кларк[14]. У верасні 2016 года пара разышлася[15].
Скандалы[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку мая 2013 года шэраг вядомых брытанскіх выданняў актыўна абмяркоўвалі выпадак, калі фотакамеры заспелі Дэлевінь з пакуначкам з белым парашком, які выпаў з яе сумачкі. На фатаграфіях таксама было бачна, як мадэль спрабуе хутка яго схаваць. Брэнд H&M, які ў 2005 годзе спыніў супраца з Кейт Мос з-за інцыдэнту з наркотыкамі, зрабіў афіцыйную заяву для Daily Mail , у якім заявіў, што праводзіць разбор[16]. У жніўні таго ж года H&M адмовіўся працягваць супрацу з Карай Дэлевінь. Прэс-сакратар кампаніі вытлумачыў гэта тым, што яны не бачаць патрэбе ў працы з ёй у агляднай будучыні, «яна не наша мадэль… мы проста скарысталіся яе паслугамі для дадзенага паказу», а то, што яна ўспрымалася як твар брэнда H&M было «недаразуменнем»[17].
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Ганна Карэніна | Anna Karenina | Княжна Сарокіна | |
кар | The Return | |||
2014 | с | Плейхаус | Playhouse Presents | Хлоя |
ф | Твар анёла | The Face of an Angel | Мелані | |
тф | The Feeling Nuts Comedy Night | |||
кар | Die Antwoord: Ugly Boy | |||
кар | Taylor Swift: Bad Blood | мама Чакер[18] | ||
ф | Лонданскія палі | London Fields | Кэт Талент | |
ф | Папяровыя гарады | Paper Towns | Марго Рот Шпігельман | |
ф | Пэн: Падарожжа ў Нетландыю | Pan | русалка | |
ф | Закаханыя дзеці | Kids in Love | Віола | |
ф | Атрад самагубак | Suicide Squad | Джун Мун / Чараўніца | |
ф | Цюльпанная ліхаманка | Tulip Fever | Генрыета | |
ф | Валерыян і горад тысячы планет | Valerian and the City of a Thousand Planets | Ларэлін |
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Cara Delevingne // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cara Delevingne // GeneaStar
- ↑ Cara Delevingne // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.fashionmodeldirectory.com/models/Cara_Delevingne/ Праверана 5 снежня 2017.
- ↑ The Vogue 120: The Stylish Singers, Designers, Actors, Models, and More Under 45 of The Moment — Magazine — Vogue(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 7 лістапада 2017.
- ↑ MODELS.com’s Top 50 Models(недаступная спасылка — гісторыя ).
- ↑ London's 1000 most influential people 2011: Most Invited(англ.) , Evening Standard . Праверана 12 жніўня 2017.
- ↑ Model 2012 (англ.)(недаступная спасылка — гісторыя ). www.britishfashionawards.com. Праверана 12 жніўня 2017.
- ↑ Кара Делевинь стала лицом Topshop (руск.)(недаступная спасылка). ladyindress.com.ua (Июнь 25, 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 26 чэрвеня 2014.
- ↑ Justin Kroll. ‘Suicide Squad’ Cast Revealed: Jared Leto to Play the Joker, Will Smith is Deadshot . Variety (02 декабря 2014).
- ↑ Люк Бессон снимет фантастику с Дэйном ДеХааном и Карой Делевинь . Facebook (12 мая 2015).
- ↑ Cara Delevingne on Being Bisexual: It's 'Not a Phase'(англ.), Entertainment Tonight . Праверана 12 жніўня 2017.
- ↑ Актриса Мишель Родригес призналась, что встречается с моделью Карой Делевинь . vesti.ru. Праверана 12 жніўня 2017.
- ↑ Bayley, Leanne. Is St. Vincent's new song about Cara Delevingne?(англ.) , Glamour UK . Праверана 12 жніўня 2017. Архівавана 17 жніўня 2016.
- ↑ Cara Delevingne and St. Vincent Reportedly Split .
- ↑ Cara Delevingne's modelling work under threat after she's 'spotted with bag of cocaine' , Mail Online . Праверана 12 жніўня 2017.
- ↑ 'She Is Not A Model With Us': H&M Confirm Cara Delevingne Is Not The Brand’s Face? | Grazia Fashion
- ↑ Becky Freeth.. Bringing out the big guns! Lingerie-clad vixen Cara Delevingne is unveiled as ANOTHER of Taylor Swift's saucy celebrity heroines for the Bad Blood music video (англ.). www.dailymail.co.uk (15 мая 2015). Праверана 24 мая 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кара Дэлевінь на Вікісховішчы |
---|
- Кара Дэлевінь (англ.) на сайце Fashion Model Directory
- Кара Дэлевінь (англ.) на сайце Models.com
- Кара Дэлевінь Архівавана 3 красавіка 2015. (англ.) на сайце Supermodels.nl