Валерыян і горад тысячы планет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерыян і горад тысячы планетM:
Valérian et la Cité des mille planètes
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], кінафантастыка, баявік і прыгодніцкі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст Сцэнарый:
Люк Бесон
Комікс:
П’ер Крысцін
Жан-Клод Мезьер
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар Аляксандр Дэспла[1]
Кінакампанія Вытворчасць:
EuropaCorp
Fundamental Films
Gulf Films
Дыстрыб'ютар:
MGM
Працягласць 137 хв.
Бюджэт 197,47 млн [2]
Зборы 225 164 110 $[3]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 2017
IMDb ID 2239822
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Валерыян і горад тысячы планет» (фр.: Valérian et la Cité des mille planètes) — французскі фантастычны фільм рэжысёра і сцэнарыста Люка Бесона, заснаваны на коміксе Valérian et Laureline П’ера Крысцін і Жан-Клода Мезьера. Галоўныя ролі Валерыяна і Лорэлін выканалі Дэйн Дэ-Хан і Кара Дэлевінь. Сусветная прэм’ера адбылася 21 ліпеня 2017 года[6][7][8].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм пачынаецца з хронікі будаўніцтва касмічнай станцыі «Альфа» на арбіце Зямлі і знаёмства з іншапланетнымі цывілізацыямі. У 2300 станцыя становіцца занадта вялікай, таму яе адпраўляюць у палёт да Магеланава воблака.

На планету М’юл падаюць абломкі касмічных караблёў. Абаргены хаваюцца сярод іх перад тым як падае найбольшы карабель. Мясцовая прынцэса пасылае імпульс, які праз некаторы час дасягае станцыі «Альфа». Яе жыхары, Валерыян і Лорэлін, — касмічныя спецагенты. Яны накіроўваюцца да планеты Кірыян, па дарозе Валерыян успамінае дзіўны сон, насланы імпульсам, у якім бачыў гібель невядомай планеты. Спецагенты шукаюць рэдкую жывёліну м’юлскага канвертара на мясцовым рынку, схаваным у іншым вымярэнні. Істота асаблівая тым, што можа ствараць копіі чаго заўгода, скормленага ёй. Выкрыты гандляр абяцае адпомсціць, ён пасылае наўздагон пачвару. Валерыян і Лорэлін паспяваюць адляцець і знайсці разам з канвертарам жамчужыну, якая змяшчае велізарны запас энергіі. Валерыян высвятляе, што жамчужына паходзіць з М’юл, але звесткі пра гэтую планету заблакіраваны. Камандор «Альфы» Аруна распавядае пра большую праблему — у цэнтры станцыі расце радыёактыўная зона, якая пагражае паглынуць ўсю «Альфу» на працягу тыдня. Неабходна знайсці і знішчыць крыніцу пагрозы.

Падчас нарады наконт будучай місіі м’юлцы нападаюць на станцыю і выкрадаюць камандора. Валерыян бяжыць за нападаючымі наўздагон і даганяе карабель прышэльцаў. Ён аказваецца ў радыёактыўнай зоне, Лорэлін адпраўляецца на яго пошукі. Гандляры падказваюць ёй плысці ў водную частка «Альфы», дзе можна знайсці мазгавую медузу, якая можа паказаць усё, што бачыла. Здабыўшы істоту, Лорэлін бачыць нумар ўзроўню, дзе апошні раз быў другі спецагент. Там яна і знаходзіць партнёра.

Захопленая ў палон м’юлка распавядае, што на станцыю напалі, каб забраць канвертара. Валерыян з Лорэлін апынаюцца каля чужынскай зоны. Валерыян ідзе да так званай райскай алеі за актрысай Бабл, якая можа набыць выгляд чаго заўгода і надаць яго іншаму. Той вызваляе актрысу з клуба сутэнёра Джолі. Удваіх яны пад выглядам дзікуна прыходзяць на банкет мясцовага правадыра, які хоча з’есці Лорэлін. У ходзе бойкі ім атрымоўваецца збегчы. Параненая ў баі Бабл памірае, спецагенты працягваюць пошукі крыніцы пагрозы. Яны бачаць, што зона ў цэнтры станцыі насамрэч бяспечная.

Спецагенты знаходзяць камандора ў акружэнні м’юлцаў. Іх імператар тлумачыць, што загінулая прынцэса Ліха выбрала Валерыяна захавальнікам сваёй душы. М’юлцы здабывалі ў морах жамчужыны, якія падтрымлівалі гармонію прыроды, а затым аддавалі іх зямлі з дапамогай канвертараў. Калі над М’юл пачалася вайна, планета загінула, аднак ацалелыя м’юлцы выратаваліся на караблі, што зваліўся з неба. Пасля блуканняў па сусвеце яны схаваліся на «Альфе», дзе знайшлі спосаб стварыць сабе новую планету, пабудаваўшы уласны карабель. Для гэтага не ставала толькі жамчужыны і канвертара. Валерыян здагадваецца, што Аруна камандаваў боем і каб схаваць доказы сваёй віны за знішчэнне планеты заблакаваў дадзеныя пра яе, а цяпер хоча забіць ацалелых абарыгенаў. Калі б людзям давялося плаціць м’юлцам кампенсацыю, гэта разарыла б іх. Валерыян, нягледзячы на загад Аруна, аддае м’юлцам жамчужыну і канвертара.

Валерыян знаходзіць старадаўні модуль 2005 года, адкуль тэлефануе камандаванню. Ён распавядае як Аруна прыдумаў небяспеку, каб схаваць злачынства. Камандор аддае загад баявым робатам атакаваць усіх, і м’юлцаў, і сведак. Карабель адлятае, тым самым не даючы нікога забіць. Аруна спецагенты пакідаюць на «Альфе» звязаным, каб аддаць правасуддзю. Валерыян з Лорэлін аказваюцца ў космасе, чакаючы калі іх забяруць.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Дэйн Дэ-Хан Валерыян Валерыян
Кара Дэлевінь Лорэлін Лорэлін
Клайв Оўэн Арун Філіт камандор Арун Філіт
Сэм Спруэл Окта Бар генерал Окта Бар
Хербі Хэнкак міністр абароны
Крыс Ву Неза капітан Неза
Рыяна Бабл Бабл
Джон Гудмен Іган Сірус Іган Сірус (агучка)
Элізабет Дэбікі Хабан Лімай Хабан Лімай (агучка)
Ітан Хоўк Сутэнёр Джолі Сутэнёр Джолі
Ален Шаба Пірат Боб Пірат Боб
Рутгер Хаўэр Прэзідэнт Сусветнай федэрацыі Прэзідэнт Сусветнай федэрацыі
Саша Лус Прынцэса Ліха-Міна Прынцэса Ліха-Міна

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 50 %, заснаваны на 232 рэцэнзіях з сярэднім балам 5,5/10[9]. На сайце Metacritic ацэнка фільма складае 51 з 100 на падставе 43 рэцэнзій[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bardinet, Elodie. Alexandre Desplat quitte Star Wars pour Valérian (фр.). premiere.fr (20 верасня 2016). Праверана 20 верасня 2016.
  2. Tyler, Adrienne. Valerian Is the Most Expensive Film in French History. screenrant.com (10 красавіка 2017). Праверана 19 мая 2017.
  3. Box Office Mojo: Valerian and the City of a Thousand Planets
  4. http://www.filmaffinity.com/en/film288924.html Праверана 28 красавіка 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt2239822/ Праверана 28 красавіка 2016.
  6. Vlessing, Etan. Luc Besson’s Sci-Fi Epic 'Valerian' Gets Release Date (англ.). The Hollywood Reporter (18 мая 2015). Праверана 16 студзеня 2016.
  7. Hipes, Patrick. Luc Besson To Direct ‘Valerian’ In Return To Sci-Fi, Sets 2017 Release Date – Update (англ.). Deadline.com (18 мая 2015). Праверана 16 студзеня 2016.
  8. McNary, Dave. Luc Besson’s ‘Valerian’ Set for July 21, 2017 (англ.). Variety (18 мая 2015). Праверана 17 студзеня 2016.
  9. Valerian and the city of a thousand planets (2017) (англ.). Rotten Tomatoes. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2017. Праверана 2 жніўня 2017.
  10. Critic Reviews for Valerian and the city of a thousand planets (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2017. Праверана 2 жніўня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]