Vogue

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Vogue, portada de mayo de 1917.jpg

Vogue — штомесячны жаночы часопіс пра моду, заснаваны ў 1892 годзе. З'яўляецца ўплывовым модным выданнем у свеце, так званай, «бібліяй моды». Версіі часопіса выпускаюцца ў 19-ці краінах свету.

Vogue стаў першым часопісам ў гісторыі модных выданняў, дзе на вокладцы была апублікаваная каляровая фатаграфія і выкарыстаныя пастановачныя здымкі.

Vogue выпускаецца выдавецкім домам Condé Nast International. Транснацыянальная карпарацыя выдае 130 часопісаў, у ліку якіх Vanity Fair, Condé Nast Traveler, The New Yorker, Glamour, GQ, Bon Appetit і інш.