Перайсці да зместу

Карлуш Жуніёр Гомеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлуш Жуніёр Гомеш
прэм’ер-міністр Гвінеі-Бісау[d]
10 мая 2004 — 2 лістапада 2005
Папярэднік Artur Sanhá[d]
Пераемнік Aristides Gomes[d]
прэм’ер-міністр Гвінеі-Бісау[d]
2 студзеня 2009 — 10 лютага 2012
Папярэднік Carlos Correia[d]
Пераемнік Adiato Djaló Nandigna[d]

Нараджэнне 19 снежня 1949(1949-12-19) (76 гадоў)
Імя пры нараджэнні парт.: Carlos Domingos Gomes Júnior
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлуш Дамінгуш Гомеш Жуніёр (парт.: Carlos Domingos Gomes Júnior або Cadogo; 19 снежня 1949, Балама) — бізнесмен, банкір і палітык Рэспублікі Гвінея-Бісау.

Прэм’ер-міністр Гвінеі-Бісаў з 10 мая 2004 года па 2 лістапада 2005 года і з 25 снежня 2008 года па 10 лютага 2012 года.

Быў абраны ў Нацыянальную народную Асамблею Гвінеі-Бісау на першых шматпартыйных выбарах, якія адбыліся ў 1994 годзе. У 1996 годзе ён стаў віцэ-спікерам Нацыянальнай Асамблеі.

У тым жа 1996 годзе ён прызначаны на пасаду другога сакратара ECOWAS (Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі), а таксама віцэ-прэзідэнта Міжпарламенцкага Камітэта ECOWAS.

У маі 1998 года быў абраны ў прэзідыум палітбюро Афрыканскай партыі незалежнасці Гвінеі-Бісаў і Каба-Вэрдэ. У 1999 годзе стаў сакратаром партыі па знешнеэканамічных пытаннях. З 2002 года — старшыня партыі.

У сакавіку 2004 года, калі партыя атрымала большасць галасоў у Нацыянальнай Асамблеі, Карлаш прыступіў да абавязкаў прэм’ер-міністра. Аднак праз паўтара гады быў адпраўлены ў адстаўку, пасля абрання Жуана Бернарду Віейры на пасаду прэзідэнта краіны.

Пасля выбараў у Нацыянальную Асамблею 2008 года Карлаш Гомеш стаў прэм’ер-міністрам краіны другі раз.

10 лютага 2012 года ён сышоў з пасады прэм’ер-міністра, каб прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія былі прызначаны на 9 студзеня пасля смерці прэзідэнта Малама Саньі.

Пасля яго перамогі ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 2012 года ён быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту яшчэ да правядзення другога тура. Пасля чаго пакінуў краіну і жыве ў Партугаліі і Каба-Вэрдэ[2][3].