Перайсці да зместу

Карльстадскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карльстадскі ўніверсітэт
шведск.: Karlstads universitet
Арыгінальная назва шведск.: Karlstads universitet
Заснаваны 1999
Студэнты 12 935[1]
Краіна
Размяшчэнне Карльстад
Сайт kau.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карльстадскі ўніверсітэт (шведск.: Karlstads universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Карльстад.

1 студзеня 2013 года была праведзена рэарганізацыя ўніверсітэта, які цяпер мае два факультэты: факультэт гуманітарных і сацыяльных навук і факультэт аховы здароўя, навукі і тэхналогій.

Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук налічвае сем дэпартаментаў:

  • Школа бізнесу
  • Дэпартамент мастацтвазнаўства
  • Дэпартамент сацыяльных і культурных навук
  • Дэпартамент сацыяльна-псіхалагічных навук
  • Дэпартамент мовы, літаратуры і міжкультуры
  • Дэпартамент геаграфіі, медыяў і камунікацыі
  • Дэпартамент педагагічнай навукі

Факультэт аховы здароўя, навукі і тэхнікі налічвае пяць дэпартаментаў:

  • Дэпартамент навук аб навакольным асяроддзі і жыцці
  • Дэпартамент навук аб здароўі
  • Дэпартамент інжынерных і хімічных навук
  • Дэпартамент інжынерных навук і фізікі
  • Дэпартамент матэматыкі і інфарматыкі

Зноскі

  1. https://www.uka.se/statistik--analys/hogskolan-i-siffror/statistik/statistikomrade.html?statq=https%3A%2F%2Fstatistik-api.uka.se%2Fapi%2Ftotals%2F25%3Fyear%3DHT2020 Праверана 21 кастрычніка 2022.
  2. Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.