Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса
Выгляд
| Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса (CTH) | |
|---|---|
| Chalmers tekniska högskola | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Chalmers tekniska högskola |
| Міжнародная назва | Chalmers University of Technology |
| Дэвіз | Avancez |
| Заснаваны | 1829 |
| Студэнты | 10 773[1] |
| Бакалаўрыят | 10500 |
| Дактарантура | 1000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Сайт | chalmers.se |
Вышэйшая тэхнічная школа Чалмерса (шведск.: Chalmers tekniska högskola) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Гётэбаргу, Швецыя. Заснавана ў 1829 годзе за кошт спадчыны Уільяма Чалмерса, дырэктары Шведскай Ост-Індскай кампаніі. У рэйтынгу THES 2005 года Чалмерс указаны як лепшы ўніверсітэт Швецыі і адзін з асноўных даследчых універсітэтаў Еўропы. Універсітэт спецыялізуецца на тэхнічных прадметах, прыродазнаўчых навуках, архітэктуры. Вядомы сваімі факультэтамі нанатэхналогій, экалогіі, інфарматыкі, прамысловага дызайну, менеджменту і архітэктуры.