Карл Клінг
Карл Клінг | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1910[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 2003[1][2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Клінг (ням.: Karl Kling; 16 верасня 1910, Гісен — 18 сакавіка 2003, Гаенхофен) — нямецкі аўтагоншчык, пілот Формулы-1 (1954—1955).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Карл Клінг захапляўся аўтаспортам яшчэ да Другой сусветнай вайны, але прафесійным аўтагоншчыкам стаў толькі ў 1947 годзе, калі яму было ўжо 37 гадоў. Тады ў Гокенгайме ён выйграў гонку на BMW 328. У 1948—1949 гадах Карл Клінг стаў чэмпіёнам Германіі па аўтагонках (спорт-кары, 2-літровы клас) на Veritas. А ў 1950 годзе Карл ездзіў на Veritas у Формуле-2. Там ён атрымаў тры перамогі, пасля чаго быў запрошаны ў каманду Mercedes. У яе складзе ў 1951 Клінг заняў 2 месца ў амерыканскім Кубку Эвы Перон.
У 1952 годзе Карл Клінг ездзіў на Mercedes 300 SL. Ён не змог удала выступіць у 24 гадзінах Ле-Мана, затое выйграў Carrera Panamericana і Prix de Berne, а таксама стаў другім у Mille Miglia.
У 1953 годзе Клінг выступаў за Alfa Romeo, але ў 1954 вярнуўся за руль Мэрсэдэса. Ён быў, праўда, у цені партнёра (а ім быў вялікі Хуан Мануэль Фанхіа), затое адзначыўся яскравай перамогай на Гран-пры Берліна. У Формуле-1 тады ён заняў 5 месца ў чэмпіянаце і 1 раз прыйшоў на подыум (на Гран-пры Францыі).
У 1955 годзе ў Mercedes прыйшоў Стырлінг Мос, і Клінг выступіў у Формуле-1 ужо не так паспяхова (11 месца ў чэмпіянаце). Затое разам з Фанхіа ён заняў 2 месца ў Tourist Trophy і Targa Florio. Пасля гэтага ён сышоў з аўтаспорту.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1012717046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Karl Kling // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012717046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.