Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі
Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
19 ліпеня 1702 — 18 чэрвеня 1739 | |||
Папярэднік | Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі | ||
Пераемнік | Карл Петэр Ульрых | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | лютэранства | ||
Нараджэнне | 30 красавіка 1700 | ||
Смерць | 18 чэрвеня 1739 (39 гадоў) Рольфсгаген | ||
Пахаванне | |||
Род | Гольштэйн-Готарпы | ||
Бацька | Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі | ||
Маці | Гедвіга Сафія Шведская | ||
Жонка | Ганна Пятроўна | ||
Дзеці | Карл Петэр Ульрых | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp; 30 красавіка 1700 — 18 чэрвеня 1739, Рольфсгаген) — герцаг Гольштэйна з роду Готарпаў, бацька расійскага імператара Пятра III, пляменнік шведскага караля Карла XII (сын яго сястры Гедвігі Сафіі), зяць Пятра I і Кацярыны I.
У Швецыі[правіць | правіць зыходнік]
Калі Карлу было 2 гады, яго бацька, герцаг Шлезвіга Фрыдрых IV, загінуў падчас Паўночнай вайны. Датчане акупавалі зямлі, якія належалі яму, і Карл разам з маці быў вымушаны эміграваць да двара яе брата ў Швецыю. Дамаганням Карла Фрыдрыха на шведскі прастол пасля гібелі дзядзькі ў 1718 годзе перашкодзіла каралева Ульрыка Элеанора, малодшая сястра Карла XII.
Мір шведаў з датчанамі ў 1720 годзе пахаваў надзею Карла на вяртанне фамільных маёнткаў, хоць яго правы на шведскі прастол працягвала адстойваць т.зв. гальштынская партыя.
У Расіі[правіць | правіць зыходнік]
Застаўшыся бедным сваяком пры шведскім двары, герцаг па парадзе свайго першага міністра Басевіца ў 1721 годзе пераехаў у Расію, дзе ў рамках наладжвання руска-шведскіх адносін пасля заканчэння Паўночнай вайны ажаніўся з Ганнай Пятроўнай, дачкой Пятра Вялікага. У нявесты гэты шлюб выклікаў агіду з-за таго, што герцаг, як ёй гэта перадавалі, «шукаў у ніжэйшых класах наёмнага кахання». Пасля жаніцьбы ён застаўся жыць у Пецярбургу, прычым у першыя гады па смерці імператара стаў адным з членаў Вярхоўнага тайнага савета.
Падрабязнасці пра знаходжанне герцага ў Расіі вядомыя з дзённіка, які вёў яго камер-юнкер Берггальц. Ён акуратна ўносіў запісы пра тое, што кожны дзень рабіў герцаг, як ён піў, як пасціўся, хварэў і лячыўся, у якія гадзіны выйшаў з дому і г.д. З вялікай увагай апісаны танцы герцага, да якіх ён быў вялікім аматарам. Аснову дзённіка складае камер-фур'ерскі журнал.
У Гальштыніі[правіць | правіць зыходнік]
Карл Фрыдрых выдаліў Басевіца і вярнуўся ў Гальштынію ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў герцагскім палацы ў Кілі, дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар Пётр III. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада Бордэсхальм (т.зв. «руская капэла»).
Продкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104193360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Карл-Фридрих Голштейн-Готторпский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1700 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1739 годзе
- Пахаваныя ў Германіі
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Асобы
- Гольштэйн-Готарпская дынастыя
- Кіраўнікі Шлезвіга
- Прынцы Швецыі
- Члены Вярхоўнага тайнага савета