Гольштэйн-Готарпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гольштэйн-Готарп)
Гольштэйн-Готарпы
Родапачынальны дом Ольдэнбургская дынастыя
Тытулы герцагі Гольштэйн-Готарпскія імператары Усерасійскія каралі Швецыі
Заснавальнік Адольф Гольштэйн-Готарпскі
Год заснавання 1544
Малодшыя
лініі
Ольдэнбургскія

Гольштэйн-Готарпы (ням.: Holstein-Gottorp, ці Holstein-Gottorf) — нямецкая герцагская дынастыя, малодшая галіна Ольдэнбургскай дынастыі, якая кіравала ў частцы Шлезвіг-Гольштэйна ў 15441773 гадах, пасля яго падзелу на 3 часткі, калі ўсходняя частка з замкам Готарп дасталася сыну дацкага караля Фрыдэрыка I — Адольфу.

У перыяд з 1751 па 1818 год прадстаўнікі адной з галін дынастыі былі манархамі ў Швецыі.

Готарп — былая рэзідэнцыя герцагаў Готарпскіх

У 1761 годзе готарпскі герцаг Карл Петэр Ульрых стаў імператарам Усерасійскім пад імем Пятра III. У сувязі з гэтым дынастыю ўсерасійскіх імператараў пачынаючы з Пятра III у адмысловай літаратуры па генеалогіі і ва ўсіх імператарскіх гербоўніках называюць «Гольштэйн-Готарп-Раманавымі». Менавіта таму злучаны герб Гольштэйн-Готарп-Раманавых уваходзіў у Вялікай Герб Расійскай імперыі.

У 1773 годзе ўладанні Гольштэйн-Готарпаў у Шлезвіг-Гольштэйне былі абменены на Ольдэнбург і Дэльменхорст, што стала рашэннем так званага Готарпскага пытання.

Прадстаўнікі дынастыі:

Адольф Ольдэнбургскі (1526—1586) герц. Готарпскі
Х Крысціна Гесэнская (1543—1604)
├─> Фрыдрых II (1568—1687)
├─> Філіп (1570—1590)
├─> Іаган Адольф (1575—1615)
│   Х Аўгуста Дацкая (1580—1639)
│   └─> Фрыдрых III (1597—1659)
│       Х Марыя Саксонская (1610—1684)
│       └─> Крысціян Альбрэхт (1641—1695)
│           ├─> Фрыдрых IV (1671—1702)
│           │  Х Гедвіга Сафія Шведская (1681—1708)
│           │  └─> Карл Фрыдрых (1700—1739)
│           │      Х Ганна Пятроўна Раманава
│           │      └─> Карл Пётр Ульрых, імператар Пётр III
│           └─> Крысціян Аўгуст (1673—1726)
│               ├─> Адольф Фрыдрых (1710—1771) з 1751 года кароль Швецыі
│               │   Х Ульрыка Луіза Пруская (1720—1782)
│               ├─> Іагана Елізавета
│               │   Х Хрысціян Аўгуст Ангальт-Цэрбсцкі
│               │   └─> Соф'я-Аўгуста-Фрыдэрыка, імператрыца Кацярына II
│               ├─> Фрыдрых Аўгуст (1711—1785) герцаг Ольдэнбургскі. Імператар Павел I адмовіўся ад
│               │     тытула герцага Ольдэнбургскага на яго карысць, тым самым вырашыўшы Готарпскае пытанне.
│               │   Х Фрыдэрыка Гесэн-Касельская
│               │   └─> Гедвіга 
│               │       Х кароль Швецыі Карл XIII
│               └─> Георг Гольштэйн-Готарпскі (1719—1763)
│                   Х Сафія Шарлота Гольштэйн-Бекская (1722—1763)
│                   └─> Пётр Фрыдрых Людвіг (1755—1829)
├─> Іаган Фрыдрых (1579—1634) архібіскуп Брэменскі
├─> Сафія (1569—1634)
│   Х герцаг Іаган V Мекленбургскі
└─> Крысціна (1573—1625)
    Х Карл IX, кароль Швецыі

Пётр Фрыдрых Людвіг пасля смерці Фрыдрыха Аўгуста быў рэгентам пры яго недзеяздольным сыне Вільгельме, а затым атрымаў у спадчыну герцагскую карону. Яго нашчадкі склалі дынастыю вялікіх герцагаў Ольдэнбургскіх, цесна звязаную з Расіяй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]